Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч (, Баку — , Масква) — рускі савецкі віяланчэліст, дырыжор, педагог. Прафесар (1960). Народны артыст СССР (1966). Ганаровы член Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1961), Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1971), Французскай акадэміі прасторавых мастацтваў і інш.

З сям’і музыкантаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі ў С. Казалупава, класу кампазіцыі ў В. Шабаліна, класу інструментоўкі ў Дз. Шастаковіча.

У 1970-я трапіў у палітычную апалу. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).

У 1989 г. выконваў творы Баха на руінах раскіданай Берлінскай сцяны. У 1991 г. удзельнічаў у масавых выступленнях супраць ГКЧП.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Расіі Катэгорыя:Піяністы ЗША Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тбілісі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варонежа Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Арэнбурга Катэгорыя:Віяланчэлісты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя»