Людвік Караль АбрамовічСмалянчук А. Апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага, або Уводзіны ў жыццяпіс рэдактара Людвіка Абрамовіча (1879—1939) // Homo Historicus 2022. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2022. — С. 143—177. () — польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.
Біяграфія Раннія гады Людвік Абрамовіч нарадзіўся 5 ліпеня 1879 г. у Маскве ў сям’і юрыста і быў трэцім сынам пасля старэйшых Мар’яна і Вітальда. Бацькі Ян і Марыя з Мрачкоўскіх падтрымлівалі сувязі са сваякамі з беларускіх губерняў. Пасля заканчэння гімназіі Людвік Абрамовіч паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, але не правучыўся там доўга і навучанне працягваў у Харкаўскім універсітэце, адкуль выехаў у Францыю. Там і распачалася яго публіцыстычная і грамадская дзейнасць.
Вядома, што на пачатку ХХ ст. перабраўся ў Галіцыю. Ён вучыўся на гістарычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта і адначасова працягваў дзейнасць публіцыста. У гэты час Абрамовіч далучыўся да польскага руху і падтрымліваў кантакты з польскімі вайсковымі арганізацыямі ў Галіцыі.
Журналісцкая і палітычная дзейнасць у часы Расійскай імперыі У 1904 г. прыехаў у Вільню, далучыўся да «Клуба аўтанамістаў», у які ўвайшлі прадстаўнікі той часткі мясцовага польскага, літоўскага і беларускага грамадства, якіх яднала ідэя аўтаноміі земляў былога Вялікага Княства Літоўскага.
Якраз у Вільні адбылася сустрэча Людвіка Абрамовіча з будучым лідарам краёвай ідэі ў яе дэмакратычнай версіі Міхалам Піусам Ромерам. Ромер вырашыў распачаць уласны выдавецкі праект у выглядзе штодзённай газеты ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Людвік Абрамовіч прапанаваў свае паслугі новастворанай рэдакцыі. 15 (28) лютага 1906 г. выйшаў з друку першы нумар «Gazety Wileńskiej». Гэта выданне стала трыбунай ліберальна-дэмакратычнага асяроддзя Беларусі і Літвы. Адным з вядучых публіцыстаў выдання стаў Людвік Абрамовіч. Ромэр пазней прыгадваў: «Людвік аказаўся добрым журналістам, быў адным з лепшых у газеце. Асабліва добрымі былі яго фельетоны, якія пісаў пад псеўданімам Licza». Галоўнай задачай газеты лічылася спрыянне сужыццю розных нацыянальна-культурных элементаў на падмурку супольнага краёвага грамадзянства. Людвік Абрамовіч стаў гарачым прыхільнікам краёвасці, актыўна ўдзельнічаў у дыскусіях, у якіх выпрацоўваліся асновы краёвай ідэі і абмяркоўваліся практычныя крокі па яе рэалізацыі. Аднак «Gazeta Wileńska» праіснавала толькі паўгода. Судовы пераслед і фінансавыя праблемы прыспешылі яе закрыццё ў ліпені 1906 г.
Улетку 1906 г., калі М. Ромэр і калегі спрабавалі адрадзіць газету, Людвік Абрамовіч падпісаў кантракт з рэдакцыяй найбольш папулярнай у краі польскай штодзённай газеты «Kurier Litewski». Рэдактар і вядомы паэт і публіцыст Чэслаў Янкоўскі запрасіў яго да супрацы. «Kurier Litewski» таксама прэзентаваў краёвую пазіцыю, але ў больш кансерватыўнай версіі. Л. Абрамовіч стаў адным з вядучых публіцыстаў газеты. Якраз яму было даручана асвятленне пасяджэнняў Дзяржаўнай Думы, дзе даволі актыўную ролю адыгрывалі прадстаўнікі «літоўскіх палякаў» дэпутаты-краёўцы з Беларусі і Літвы.
У першай палове 1911 г. пад уплывам актывізацыі велікарускіх шавіністаў пачалося збліжэнне віленскіх краёўцаў-кансерватараў з мясцовымі прыхільнікамі Партыі нацыянальных дэмакратаў. У чэрвені газета, якая ўжо выходзіла пад назвай «Kurier Wileński», аб’ядналася з эндэцкім выданнем «Goniec Codzienny». Абрамовіч не пагадзіўся з гэтым і пакінуў рэдакцыю.
У гэты час ён ізноў зблізіўся з М. Ромэрам. Не апошнюю ролю ўгэтым адыграла спадарожніца жыцця Л. Абрамовіча публіцыстка Алена Ромэр-Ахенькоўска, якая была стрыечнай сястрой Міхала Ромэра. Апошняга звязвалі з ёй не толькі крэўныя сувязі, але таксама блізкасць поглядаў
У лістападзе 1911 г. Людвік Абрамовіч разам з Міхалам Ромэрам заснавалі яшчэ адно выданне краёвага накірунку — штотыднёвы «Przegląd Wileński» (1911—1915). Рэдакцыю ўзначаліў Л. Абрамовіч. Ужо ў першым нумары рэдактар заявіў пра намер працягваць традыцыі «Gazety Wileńskiej». Ён абяцаў, што «Przegląd Wileński» «будзе стаяць на пазіцыях краёвага грамадзянства і, адпаведна, прызнаваць літоўска-беларускія землі за адметны край, які мае агульныя інтарэсы і ўяўляе сабой адзіную тэрыторыю, дзе пражываюць некалькі народаў, раўнапраўных у вызначэнні ўласнага лёсу і лёсу краю»².
Пачатак дзейнасці Абрамовіча як рэдактара быў даволі складаным. Гэтыя складанасці былі абумоўлены не толькі цэнзурнымі прэтэнзіямі і фінансавымі праблемамі, але таксама спрэчкамі і дыскусіямі ў асяроддзі віленскіх краёўцаў як пра сутнасць краёвай ідэі, так і пра метады яе рэалізацыі. Галоўным апанентам Л. Абрамовіча стаў М. Ромэр, якому пазіцыя былога калегі падавалася занадта кансерватыўнай. Ён пагадзіўся на яго рэдактарства толькі па прычыне адсутнасці іншых кандыдатур. «Przegląd Wileński» найбольш увагі надаваў нацыянальнай праблеме. Асабліва шмат месца на яго старонках займаў літоўскі рух і польска-літоўскі канфлікт. Абрамовіч, як зрэшты і Ромэр, быў упэўнены, што працэсы дэмакратызацыі паспрыяюць паразуменню палякаў і літоўцаў. Рэдакцыя надавала шмат увагі «габрэйскаму пытанню», пратэстуючы супраць антысемітызму ва ўсіх яго праявах. Вельмі зычліва рэдакцыя ставілася да беларускага руху, хоць яго праблематыка займала значна менш месца на старонках газеты.
У гэты час Л.Абрамовіч разумеў краёвае грамадства як свайго роду канфедэрацыю самастойных і роўных нацыянальных супольнасцей, кожная зякіх мела права на ўласнае нацыянальна-культурнае развіццё. Для яго краёвасць была метадам суіснавання розных нацый гістарычнай Літвы, прасякнутага міжнацыянальнай і міжканфесійнай талерантнасцю, а таксама сродкам захавання тэрытарыяльнага адзінства Беларуска-Літоўскага краю. У гэтым суіснаванні ён клапаціўся пра права польскай супольнасці развіваць уласную культуру. М. Ромэр у пазіцыі калегі ўбачыў прыхаваны польскі нацыяналізм і пакінуў рэдакцыю
Людвік Абрамовіч выступіў галоўным апанентам беларускіх краёўцаў. У шэрагу артыкулаў на старонках «Przeglądu Wileńskiego» ён рэзка крытыкаваў пазіцыю рэдакцыі «Kuriera Krajowego» і «Вечерней газеты» (выдаваных Антонам і Іванам Луцкевічамі) адносна супольнасці «літоўскіх палякаў» і адстойваў права апошніх на развіццё і пашырэнне польскай культуры. Л. Абрамовіч заяўляў, што краёвасць — гэта не падпарадкаванне польскасці літоўскаму і беларускаму руху, а іх роўнасць і гармонія. Але беларускія краёўцы зразумелі пазіцыю Л. Абрамовіча як імкненне працягваць палітыку паланізацыі. Градус дыскусіі часамі аказваўся вельмі высокім, загучалі ўзаемныя абвінавачанні ў нацыяналізме.
Л. Абрамовіч пакінуў «Przegląd Wileński» ў лютым 1914 г. Газета сціпла паведаміла пра яго пераход на «шырэйшую варшаўскую арэну». Сыход Абрамовіча з заснаванай ім газеты быў абумоўлены фінансавымі праблемамі, з якімі ўвесь час даводзілася змагацца. На пачатку 1914 г. ён перабраўся ў Варшаву, дзе працягваў публіцыстычную дзейнасць і актыўна супрацоўнічаў з коламі прыхільнікаў незалежнасці Польшчы.
У Варшаве ўзначаліў газету «Strażnica», але паспеў выпусціць толькі два нумары, якія цэнзура канфіскавала, пасля чаго газету забаранілі. У першым нумары быў апублікаваны артыкул Л. Абрамовіча, прысвечаны беларускаму руху, у якім таксама закраналася праблема генезы краёвай ідэі і яе важнасці для літоўскіх палякаў. Пасля закрыцця «Strażnicy» Абрамовіч не застаўся без працы. Напярэдадні «Вялікай вайны» ён падмяніў Вінцэнта Жымоўскага на пасадзе рэдактара варшаўскай газеты «Prawda».
Падчас вайны Абрамовіч актыўна працаваў у асяродку прыхільнікаў незалежнасці Польшчы. Ён дзейнічаў у канспіратыўнай арганізацыі «Саюз патрыётаў» (Zwizek Patriotów), быў адным са стваральнікаў Аб’яднання незалежніцкіх арганізацый (Zjednoczenie Organizacji Niepodległościowych), а таксама рэдактарам падпольнага двухтыднёвіка «Wiadomości Wojenne». Рэдактару давялося нават пераадольваць лінію фронту, каб наладзіць кантакты з Галоўным нацыянальным камітэтам (Naczelny Komitet Narodowy), які знаходзіўся ў Вене, атаксама са штабам Польскай вайсковай арганізацыі (Polska Organizacja Wojskowa) у Сасноўцы.
Абрамовіч быў адным з ініцыятараў заснавання ў Варшаве Кола Вялікага Княства Літоўскага, сябры якога разважалі пра будучыню Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў выпадку перамогі Германіі. Рэдактар заставаўся прынцыповым прыхільнікам непадзельнасці зямель Беларуска-Літоўскага краю. Адначасна ён працаваў у Лізе польскай дзяржаўнасці (Liga Państwowości Polskiej), якая ў пытаннях незалежнасці Польшчы арыентавалася на Аўстра-Венгрыю. Абрамовіч выконваў абавязкі сакратара Лігі і рэдагаваў адноўленую газету «Strażnica». Такім чынам, ён актыўна ўдзельнічаў у працэсе адраджэння польскай дзяржаўнасці. Пры гэтым, як адзначалася, ён быў прыхільнікам дзяржаўнасці гістарычнай Літвы, а яе адносіны з Польшчай бачыліся ў форме пэўнай федэрацыі.
Журналісцкая і палітычная дзейнасць у міжваеннай польскай дзяржаве У 1917—1918 гг. Абрамовіч даволі часта выступаў як вядучы польскі эсперт па «літоўскім пытанні». Урэшце ён апынуўся на пасадзе рэферэнта па літоўска-беларускіх пытаннях пры Часовай дзяржаўнай радзе (Tymczasowa Rada Stanu), утворанай нямецкімі і аўстра-венгерскімі акупацыйнымі ўладамі ў студзені 1917 г. на тэрыторыі былога Каралеўства Польскага. Вывучаў літоўскую мову, кантактаваў з дзеячамі розных нацыянальных рухаў і арганізацыямі літоўскіх палякаў, аналізаваў нямецкую палітыку. Адным з вынікаў гэтай дзейнасці стаў зборнік дакументаў, якія апавядалі пра палітычную інацыянальную сітуацыю на землях гістарычнай Літвы ў перыяд нямецкай акупацыі, а таксама пра спробы літоўскіх і беларускіх дзеячаў ператварыць Край у суб’ект еўрапейскай палітыкі. Увесну 1918 г. Абрамовіч як рэферэнт выехаў у Вільню, якую яшчэ займалі нямецкія войскі. Між іншым ён збіраў інфармацыю пра сітуацыю ў Менску.
1 лістапада 1918 г. у сувязі зпланаваным вывадам нямецкіх войск з Віленшчыны Польскі камітэт стварыў Камітэт грамадскай бяспекі, віцэ-старшынёй якога стаў Л. Абрамовіч. Мясцовая польская грамадскасць імкнулася да пэўнай самаарганізацыі, важным элементам якой павінны былі стаць часткі самааброны. Аднак нямецкая адміністрацыя не дазволіла гэта зрабіць. Напрыканцы снежня 1918 г. Л. Абрамовіч страціў пасаду рэферэнта. Напрыканцы 1918 г. Абрамовіч выехаў у Варшаву. Ён стаў супрацоўнікам Цывільнай управы Усходніх зямель. У красавіку 1919 г., калі Вільню занялі польскія войскі, вярнуўся ў гэты горад (дзе пражыў да канца жыцця).
Л. Абрамовіч вітаў красавіцкі зварот «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім Юзаф Пілсудскі абяцаў вырашэнне лёсу гістарычнай Літвы з улікам меркаванняў усіх яе жыхароў. У ліпені 1919 г. у дакладной запісцы кіраўніцтву Цывільнай управы Л. Абрамовіч як кіраўнік аддзела прэсы Віленскай акругі паведамляў, што першапачаткова беларуская, літоўская і габрэйская супольнасці паставіліся да гэтага звароту з недаверам або з іроніяй. Аднак яго практычная рэалізацыя паступова змяніла адносіны да яго, Абрамовіч заўважыў выразны рост антыпольскіх настрояў.
Не пакінуў Вільню нават у ліпені 1920 г., калі горад быў заняты войскамі бальшавікоў. Нейкім цудам пазбег рэпрэсій. Больш таго, ён выступіў апекуном маёмасці адноўленага Віленскага ўніверсітэта. Пасля перадачы Вільні Літоўскай рэспубліцы Л. Абрамовіч вярнуўся да журналісцкай працы, імкнучыся працягваць традыцыі публіцыстыкі краёўцаў, спрабаваў спалучыць падтрымку літоўскай дзяржаўнасці з польскімі нацыянальнымі інтарэсамі. У верасні 1920 г. у Вільні пачала выходзіць «Gazeta Krajowa», рэдактарам якой стаў Л. Абрамовіч. У рэдакцыйным артыкуле першага нумару «Gazety Krajowej» рэдактар пісаў пра нязменнасць краёвай пазіцыі і выступаў супраць расавай, класавай і нацыянальнай нянавісці. Будучыню Беларуска-літоўскіх зямель ён звязваў з Устаноўчым сходам, абраным на аснове ўсеагульных выбараў. Таксама на старонках газеты прысутнічала ідэя польска-літоўскай федэрацыі. Абрамовіч быў рэдактарам да канца мая 1921 г., калі перадаў газету Людвіку Хаміньскаму.