«Гнеў Тытанаў» () — фэнтэзійны фільм рэжысёра Джонатана Лібесмана, сіквел Бітвы Тытанаў. Сусветная прэм’ера адбылася 28 сакавіка 2012 года (у Беларусі — 29 сакавіка).

Сюжэт Праз дзесяць гадоў пасля перамогі над Кракенам Персей вядзе сціплае жыццё вясковага рыбака і ў адзіночку выхоўвае сына Геліяса. А тым часам паміж багамі і тытанамі бушуе вайна за ўладу. Ізноў саслабленыя недахопам чалавечай веры, багі губляюць кантроль над палоннымі тытанамі і іх лютым правадыром (і бацькам Зеўса, Аіда і Пасейдона) Кронасам. Даўным-даўно трыумвірат зрынуў магутнага бацьку, кінуўшы яго гнісці ў змрочныя бездані Тартара.

Персей не ў сілах супрацьстаяць гуканню продкаў, бо Аід разам з сынам Зеўса Арэсам заключылі з Кронасам пагадненне і вырашылі дапамагчы яму зрынуць Зеўса. Моц тытанаў расце па меры таго, як Зеўс губляе боскую сілу, і на Зямлі разгортваецца пекла. З дапамогай царыцы Андрамеды, паўбоскага сына Пасейдона Агенора і зрынутага бога Гефеста, Персей адважна адпраўляецца ў падземны свет, каб выратаваць Зеўса, зрынуць тытанаў і абараніць чалавецтва.

У ролях Сэм Уорцінгтан — Персей Рэйф Файнс — Аід Ліям Нісан — Зеўс Дэні Х'юстан — Пасейдон Эдгар Рамірэс — Арэс Біл Наі — Гефест Тобі Кебел — Агенор Розамунд Пайк — Андрамеда

Здымкі Здымкі фільма праходзілі ў Лондане, Паўднёвым Уэльсе і на Канарскім востраве Тэнэрыфэ.Production Underway for Clash of the Titans 2

Цікавыя факты На ролю Андрамеды разглядаліся Хэйлі Этвел, Джарджына Хэйг, Джанет Мантгомеры, Дамінік МакЭлігат, Клеманс Паэзі.''

Спасылкі

«Бітве Тытанаў» знімуць працяг

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2012 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2012 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2012 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі Іспаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Іспаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Іспаніі Катэгорыя:Экранізацыі сюжэтаў грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Хаўер Наварэтэ Катэгорыя:Warner Bros. Катэгорыя:Legendary Pictures