Абазінская мова — мова абазін, адносіцца да абхаза-абазінскай галіны абхазска-адыгскай групы моў Каўказа.

Абазінская мова першапачаткова была аўтахтоннай мовай на частцы тэрыторыі цяперашняй Абхазіі і частцы тэрыторыі цяперашняга Сочы, у нашы дні захавалася галоўным чынам у Карачаева-Чаркесіі, дзе з’яўляецца адной з 5 афіцыйных моў рэспублікі.

У Расіі колькасць носьбітаў, згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва (2010), складае 37831 чал., колькасць носьбітаў у Турцыі — каля 10000 чал. (1995).

Генетычная класіфікацыя моў таксама пацвярджае, што абазінская мова найбольш блізкая да абхазскай мовы. Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Абхаза-адыгскія мовы