Караняножкі (Rhizopoda) — прасцейшыя жывыя арганізмы.

Цела складаецца з пратаплазмы, якая утварае часовыя вырасты рознай формы (ілжывыя ножкі). Многія караняножкі маюць ракавіну або шкілет.

Падзяляюцца на 2 тыпы (амёбы і фарамініферы). Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. Фарамініферы з'яўляюцца пародаўтваральнымі. У выкапнёвым стане сустракаюцца з дакембрыя.

Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага гамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутранага зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і іншымі ўключэннямі. Некаторыя караняножкі маюць унутраны шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэнне бясполае і палавое. Кормяцца бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі.

Ёсць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека.

Гл. таксама

Ракавінныя амёбы

Літаратура Караняножкі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. С.55

Катэгорыя:Пратысты