міні|200пкс|Схема карбюратара міні|права|200пкс|Карбюратар Weber Карбюратар — прылада ў сістэме сілкавання карбюратарных рухавікоў унутранага згарання, прызначаная для змешвання (карбюрацыі, фр. Carburation) бензіну і паветра, стварэння гаручай сумесі і рэгулявання яе расходу. У цяперашні час карбюратарныя сістэмы падачы паліва выцясняюцца інжэктарнымі.
Будова Паплаўковы карбюратар складаецца з паплаўковай і змясіцельнай камер. Змясіцельная камера ўяўляе сабой трубу, якая ўверсе пераходзіць у паветраны фільтр, а ўнізе -- ва ўпускны трубаправод. Упускны трубаправод аддзяляецца ад карбюратара дросельнай заслонкай. Паветраны фільтр аддзяляецца ад карбюратара паветранай заслонкай. Унутры карбюратара ёсць механізмы: галоўная дазіравальная сістэма эканамайзер насос-паскарыцель сістэма халастога ходу
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.64
Спасылкі
Карбюратары К-151 Саветы па рамонце і рэгулёўцы карбюратараў
Катэгорыя:Бензінавыя рухавікі Катэгорыя:Паліўная апаратура