Каркаралінскія горы () — горны масіў у Карагандзінскай вобласці Казахстана, усходняя частка Казахскага драбнасопачніка.
Горы складзены гранітамі, парфірытамі, кварцытамі і іншымі пародамі. Найвышэйшы пункт масіва — 1403 м. Схілы раздзеленыя далінамі і лагчынамі, шматлікімі азёрамі. На схілах пануе кавыльная і кавыльна-разнатраўная стэпавая расліннасць, сустракаюцца ўчасткі хваёвых лясоў. Маюцца радовішчы поліметалічных руд.
Літаратура
Спасылкі Фатаграфіі
Катэгорыя:Горы Казахстана