Карлсбадскія пячоры () — нацыянальны парк у гарах Гвадалупы, на паўднёвым усходзе штата Нью-Мексіка, ЗША.
Галоўная славутасць парка - ланцуг з 80 карставых Карлсбадскіх пячор, для якіх характэрна разнастайнасць і высокі эстэтычны выгляд мінеральных утварэнняў. Узрост пячор складае - 250 мільёнаў гадоў, глыбіня - да 339 м, сумарная даўжыня ўсіх праходаў і залаў - каля 12 км. Самая вялікая зала мае форму літары Т з памерамі ў двух напрамках 610 і 335 м, вышынёй да 87 м і плошча - 5,7 га.
Парк насяляе 16 відаў кажаноў агульнай колькасцю да 1 млн асобін.
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.75
Спасылкі
Carlsbad Caverns National Park Climate data for Carlsbad Caverns National Park USGS 3D Photographic Geology Tour for Carlsbad Caverns National Park Historical Dates in the history of Carlsbad Caverns National Park and SouthEast New Mexico NPS geology fieldnotes website for Carlsbad Caverns National Park Carlsbad Caverns at AmazingPlanet.info
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў ЗША Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Нью-Мексіка