Сяргей Анатольевіч Старасцін (; ) — расійскі лінгвіст, паліглот, спецыяліст у галіне кампаратывістыкі, усходазнаўства, каўказазнаўства і індаеўрапеістыкі. Сын літаратара, перакладчыка, паліглота Анатоля Старасціна, брат філосафа і гісторыка навукі Барыса Старасціна. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аддзялення літаратуры і мовы (мовазнаўства). Загадчык Цэнтрам кампаратывістыкі Інстытута ўсходніх культур і антычнасці РГГУ, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства РАН, ганаровы доктар Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды).
Біяграфія Нарадзіўся 24 сакавіка 1953 года ў Маскве. Лінгвістыкай пачаў захапляцца ўжо ў школьныя гады. Скончыў аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта МДУ імя Ламаносава ў 1975 г. У якасці асноўнай мовы вывучаў японскую. Яшчэ студэнтам апублікаваў працу па рэканструкцыі праяпонскай мовы, якая зрабіла вялікае ўражанне на спецыялістаў. У перыяд вучобы рэгулярна ўдзельнічаў у лінгвістычных экспедыцыях на Паўночны Каўказ. Валодаў фенаменальнай здольнасцю хутка засвойваць і творча прерапрацоўваць велізарныя аб’ёмы інфармацыі. Адразу пасля заканчэння МДУ паступіў у аспірантуру ў Інстытут усходазнаўства АН СССР. Кандыдацкая дысертацыя (1979) на тэму «Рэканструкцыя старажытнакітайскай фаналагічнай сістэмы» (была рэкамендавана апанентамі для абароны ў якасці доктарскай), доктарская дысертацыя (1992) па праблемах алтайскай рэканструкцыі. 30 мая 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па Аддзяленні літаратуры і мовы (мовазнаўства). Удзельнічаў у шэрагу міжнародных праектаў у Нідэрландах, ЗША (у тым ліку ў Інстытуце Санта-Фэ, куды яго рэкамендаваў нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Мюрэй Гел-Ман, да яго ніколі не было ніводнага лінгвіста). Акрамя навуковай дзейнасці, займаўся выкладаннем.
Памёр 30 верасня 2005 года ад інфаркту міякарда пасля лекцыі ў РДГУ.
Спасылкі Праект «Вавілонская вежа» (этымалагічныя базы даных, рускія слоўнікі і марфалогія, СКБД «STARLING») Праект па этымалагічных базах даных у інстытуце Санта-Фэ
Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Прыкладныя лінгвісты Катэгорыя:Каўказазнаўцы Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Алтаісты Катэгорыя:Япаністы Катэгорыя:Русісты Катэгорыя:Постаці расійскай сіналогіі Катэгорыя:Кетолагі Катэгорыя:Усходазнаўцы Расіі Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Кампаратывісты Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда