Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (, Стахава, сучасны , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны.

Біяграфія У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць). Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.

Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава.

Навуковая дзейнасць Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі.

Бібліяграфія

Сярод апублікаваных прац: Болезни и вредители рыб. — М., 1955 Трихинеллёз сельскохозяйственных животных и его профилактика. — Мн., 1959 Ветеринарно-санитарная экспертиза с основам технологии продуктов животноводства. — М., 1960 (совм. с В. П. Коряжновым, Я. П. Шлипаковым) Ветеринарно-санитарные исследования продуктов животноводства и растениеводства. — Мн., 1962 Болезни диких животных. — Мн., 1971 Ветеринарно-санитарная эксспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. — Л., 1974 (в соавт.) і інш.

Літаратура

Спасылкі Акадэмік ГАРАГЛЯД Харытон Сцяпанавіч // На сайце НАН Беларусі Харытон Сцяпанавіч Гарагляд у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Краткая история учреждения образования «ВИТЕБСКАЯ ОРДЕНА „ЗНАК ПОЧЕТА“ государственная академия ветеринарной медицины»

Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Паразітолагі