thumb|250px|Крыжаўзвіжанская царква Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў ( — ) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, чыё творчае жыццё цесна звязана з беларускімі землямі.
Біяграфія
Адукацыя
Пачатковую адукацыю атрымаў у сумскім рэальным вучылішчыБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 166. У 1880 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1866 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і правам на чын X класу.
Прафесійная дзейнасць
Адразу пасля выпуску з інстытута заняў пасаду тэхніка пры херсонскім губернскім земстве, а праз тры гады пераведзены малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення.
У 1895—1901 гадах Віцебскі , у 1901—1909 — губернскі інжынер у Віцебску. Адначасова ў 1895—1917 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар.
Праекты 3 1887 года ажыццяўляў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам у павятовых гарадах губерні Лепелі, Себежы, Люцыне, Рэчыцы. Паводле праектаў Коршыкава і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны ў Крыжаўзвіжанская царква ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры (1897), Свята-Увазнясенская царква ў Лужасне, у Віцебску жаночая Марыінская гімназія (1902), рэканструяваны будынкі духоўнай кансісторыі (1900) і губернатарскага дома (1916), вялося будаўніцтва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інжынер К. Тарасаў). Выканаў праекты цэркваў і ажыццяўляў іх будаўніцтва ў вёсках Нача і Марцінава Лепельскага павета, Старая Слабада Люцынскага павета, Чурылава (1900) і Нова-Замшаны (1905) Дрысненскага павета; Астроўскае і Таралева (1903) Віцебскага павета (перабудова апошніх), праектаваў і будаваў царкоўнапрыходскія школы, жылыя дамы.
Літаратура
Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0190-7
Спасылкі
Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. — С. 166.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Віцебскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Полацкія епархіяльныя архітэктары