Ірвінг ЛЕНГМЮР (Irving Langmuir; , , ЗША — ) — амерыканскі фізік і фізікахімік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1918).

Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1903), Гётынгенскі ўніверсітэт (1906). 3 1909 у лабараторыі кампаніі «Джэнерал электрык» (у 1932 — 50 дырэктар).

Навуковыя працы па вывучэнні тэрмічных эфектаў у газах, тэрмаіоннай эмісіі, хімічных рэакцый пры высокіх тэмпературах і нізкім ціску, паверхневых з’яў (адсорбцыя, монамалекулярныя слаі і інш.). Атрымаў малекулярны вадарод і распрацаваў працэс зваркі металаў у яго полымі (1911). Прапанаваў формулу для шчыльнасці эмісійнага току (1913; формула Ленгмюра), ураўненне ізатэрмы адсорбцыі (ізатэрма Ленгмюра).

Нобелеўская прэмія па хіміі 1932.

Літаратура Ленгмюр // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША