Карты Google (; раней Google Local) — набор праграм, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу і тэхналогіі, якія распрацаваны кампаніяй «Google».
Сэрвіс уяўляе сабой карту і спадарожнікавыя здымкі планеты Зямля (а таксама МесяцаGoogle Moon і МарсаGoogle Mars). З сэрвісам інтэграваны бізнес-даведнік і карта аўтамабільных дарог, з пошукам маршрутаў, які ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расію, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірландыю (толькі цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.
Google Планета Зямля
З сэрвісам таксама звязана праграма Google Earth — асобная праграма для Microsoft Windows, а таксама Linux, Mac OS. Як і Карты Google, праграма Google Планета Зямля дазваляе праглядаць здымкі зямной паверхні, павялічваць і памяншаць маштаб і будаваць маршруты перамяшчэння. Яе добрай якасцю з’яўляецца трохмернае адлюстраванне зямной паверхні (з улікам рэльефу), магчымасць назірання пад адвольным вуглом (а не толькі строга зверху), паступовае ўдакладненне выявы па меры загрузкі больш дэталёвых фотаздымкаў (на карце не з'яўляюцца «белыя плямы» замест яшчэ не загружаных фотаздымкаў, як у Картах Google), магчымасць мяккай змены маштабу (а не проста выбару з некалькіх прадвызначаных значэнняў).
Гл. таксама Вэб-картаграфія OpenStreetMap WikiMapia NASA World Wind Карты Yahoo! Карты Bing
Крыніцы
Спасылкі Карты Google
Супольнасці Google Sightseeing
Блогі Google Lat Long Google Maps API Blog Google Maps Mania Google Earth Blog
Катэгорыя:Віртуальныя атласы Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце Катэгорыя:Вэб 2.0 Катэгорыя:Адукацыйнае праграмнае забеспячэнне Maps Катэгорыя:Вэб-картаграфія Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2005 годзе