Бяроза карлікавая (Betula nana) — від раслін роду сямейства .

Распаўсюджанне

Еўрасібірскі арктабарэальны рэліктавы від. Арэал — паўночныя таежныя і гіпаарктычныя раёны паўночнага паўшар’я, ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, акрамя вельмі паўднёвых раёнаў, і практычна ўсю тэрыторыю КанадыПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

У Беларусі зрэдку сустракаецца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-заходняй мяжой арэала (аблесеныя і бязлесныя тарфяныя сфагнавыя балоты вярховага і пераходнага тыпаў, звычайна на берагах балотных азёр і на ключавінах з доступам мінеральнага жыўлення). Утварае невялікія зараснікі або расце асобнымі групамі.

На тэрыторыі Расіі расце на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і Якуціі, Чукотцы, на Камчатцы.

Расліна звычайная ў паўночных і горных тундрах. За межамі поўначы яе можна знайсці ў гарах вышэй за 300 м, яна сустракаецца ў гарах да 835 м у Шатландыі і да 2200 м у Альпах.

Бяроза ўтварае суцэльныя зараснікі ў арктычнай тундры, у альпійскім поясе, на мохавых сфагнавых або гіпнавых балотах у лясной зоне.

Батанічнае апісанне

Лістападны моцна разгалінаваны куст вышынёй 20-70 (да 150) см, з парасткамі, якія прыўздымаюцца над зямлёй або распасціраюцца па ёй. Маладыя парасткі густа апушаныя, з залозістымі бародаўкамі, пазней амаль голыя, з цёмна-карычневай або чырванавата-цёмна-бурай карой.

Лісцеразмяшчэнне — чарговае. Лісты шматлікія, дробныя, пупышка- або сэрцападобныя, даўжынёй 5-15 мм, шырынёй 10-20 мм, у аснавання круглявыя або, часта, шырока-клінаватыя, з тупаватай верхавінай, шырокаклінападобным аснаваннем, з прытупленымі зубчастымі бакамі, з 2-4 жылкамі на кожным баку. Зверху лісце цёмна-зялёнае, глянцавае, знізу светла-зялёнае і рассеяна пухнатае; у маладым ўзросце клейкае. Хвосцікі кароткія, даўжынёй 4-6 мм.

Кветкі дробныя, несамавітыя, аднаполыя. Тычынкавыя каташкі цвёрдыя, сядзячыя, прамастаячыя, тырчаць уверх, даўжынёй 5-15 (да 20) мм, дыяметрам 1,5-2 мм, з жоўтымі пылавікамі. Песцічныя — на кароткіх апушаных ножках, авальныя або падоўжана-яйкападобныя, светла-карычневыя, даўжынёй 5-8 (пры плодзе да 12) мм, дыяметрам 3-5 (пры плодзе да 6) мм. Прыкветкавыя лускавінкі даўжынёй 2,5-3 мм, з трыма ўверх накіраванымі, лінейна-прадаўгаватымі, слаба раснітчатымі долямі.

Плод — дробны эліпса- або яйкападобны арэшак даўжынёй 2 мм, шырынёй 1 мм, з вельмі вузкімі перапончатымі крыльцамі па баках.

Квітнее да распускання лісця ў красавіку — пачатку мая. Пладанашэнне ў красавіку — чэрвені. Размнажаецца ў асноўным вегетатыўна, іншы раз насеннем (у некаторыя гады зусім не пладаносіць).

Таксанамія

Від Бяроза карлікавая ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Падвіды

Від падзяляюць на два падвіды:

[syn. ]

У падвіда nana маладыя парасткі апушаныя, але не клейкія; лісце даўжэй (да 2,5 см), звычайна даўжыня і шырыня прыкладна аднолькавыя. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-заходняй частцы Азіі, Еўропы (на поўдзень ад — у Альпах на вялікіх вышынях), у Грэнландыі, на востраве Бафінава Зямля (Канада) .

У падвіда exilis маладыя парасткі неапушаныя або маюць асобныя раскіданыя валасінкі, клейкія. Лісце карацей (не больш за 12 мм даўжыні), часта шырыня больш даўжыні. Распаўсюджаны падвід ў паўночна-ўсходняй частцы Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада).

Выкарыстанне

На поўначы выкарыстоўваецца як паліва, лісце і галіны служаць кормам аленям.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Род 1. Betula L. — Берёза // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 326. — 612 с. — 2500 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны тундры Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Расліны гор Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе