Катмай () — дзеючы стратавулкан, або па-іншаму слаісты вулкан, на поўдні паўвострава Аляска, размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага парку Катмай. Вулкан, які дасягае 10 км у дыяметры, мае цэнтральную кальдэру, запоўненую возерам, памерамі 4,5 × 3 км, якая ўтварылася пры вывяржэнні вулкана Наварупта ў 1912 годзе. Максімальная вышыня Катмая, на якой і ляжыць кальдэра, — 2047 метраў над узроўнем мора. У 1975 годзе водная паверхня кратарнага возера знаходзілася на вышыні каля 1286 метраў, а разліковая вышыня, на якой знаходзілася дно кальдэры, склала 1040 метраў.
Літаратура
Hildreth, W., J. Fierstein, and J.E. Robinson. (2003). Geologic map of the Katmai Volcanic Cluster, Katmai National Park, Alaska [Geologic Investigations Series Map I-2778]. Reston, VA: U.S. Department of the Interior, U.S. Geological Survey.
Спасылкі Global Volcanism Program Katmai (англ.)
Катэгорыя:Геаграфія Аляскі Катэгорыя:Стратавулканы ЗША Катэгорыя:Актыўныя вулканы