Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (, вёска Красны Дварэц, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі уролаг, доктар медыцынскіх навук (1965), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982) і БССР (1988), акадэмік НАНБ (1972), прафесар (1966).
Біяграфія Нарадзіўся 7 лістапада 1922 года ў сям’і селяніна. Скончыў сярэднюю школу (1938), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў галоўным урачом Гарадзенскага скурна-венерычнага дыспансера, 1948—1950. Служыў у Савецкай Арміі, 1950—1951. Вучыўся ў ад’юнктуры кафедры уралогіі Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі, 1951—1954, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1954). Працаваў старшым ардынатарам, памочнікам начальніка уралагічнай клінікі акадэміі, 1954—1958; дацэнтам кафедры уралогіі БелДІУУ, 1958—1965 г., рэктарам БелДІУУ, 1960—1966. У 1965 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1966 годзе зацверджаны ў званні прафесара. Міністр аховы здароўя БССР (1966—1986), загадчык кафедры уралогіі МДМІ (1987—1991).
За 20 гадоў працы на пасадзе міністра аховы здароўя рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў СССР па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы і укамплектаванню медыцынскімі кадрамі, паказчыках здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў. Належнае развіццё атрымала медыцынская навука — адкрыты шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў.
Член-карэспандэнт АНБ (1969), акадэмік АН БССР (1972). З 1991 года працаваў прафесарам 2-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ.
Памёр 12 чэрвеня 2001 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: прыроджаныя заганы развіцця ніжніх мачавых шляхоў, палавых органаў (патагенез, класіфікацыя эпідэ-і гіпаспадый, уніфікацыя схем лячэння, рэканструктыўныя органзахавальныя аперацыі), прыроджаныя анамаліі нырак, лячэнне нейрагенных разладаў мачавыпускання, лячэнне хранічнай нырачнай недастатковасці, (зрабіў першую ў Беларусі перасадку ныркі), праблемы лячэння анкалагічных захворванняў і інш.
Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, шэрагу даведнікаў і вучэбных дапаможнікаў, шматлікіх вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Грамадская дзейнасць
Выбіраўся дэпутатам 7—10 скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароды і памяць
Узнагароджаны 7 ордэнамі (4 баявыя), медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
У гонар Саўчанкі названа 4-я гарадская клінічная бальніца Мінска.
Літаратура
Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2016 Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002 Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982
Спасылкі
Памяці вучонага: САЎЧАНКА Мікалай Яўсеевіч // НАНБ Мікалай Яўсеевіч Саўчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Савченко Николай Евсеевич // Сайт БДМУ Савченко Николай Евсеевич // сайт БелМАПА
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне Катэгорыя:Уролагі СССР Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Трансплантолагі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Рэктары БМАПА