Георгій Аляксеевіч Лукашэ́віч (, вёска Стрэльна, Іванаўскі раён Брэсцкая вобласць— ) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1997).
Біяграфія У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. На працягу 5 гадоў працаваў загадчыкам Матольскай сельскай участковай бальніцы.
З 1966 па 1967 г. клінічны ардынатар Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. інспектар-урач Вучонага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1972 па 1978 г. — сакратар.
У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».
З 1978 па 1983 г. — асістэнт, з 1983 па 1997 г. — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі МДМІ.
У 1997 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў з 10 лістапада па 18 снежня 1997 г.
Навуковая дзейнасць Апублікаваў 194 працы, 10 метадычных рэкамендацый па акушэрстве і гінекалогіі, меў 4 аўтарскіх пасведчанні на вынаходніцтвы, 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, сярэбраны медаль ВДНГ СССР, дыплом ВДНГ.
Літаратура — С. 363.
Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі