Аркадзь Фядосавіч Рылю́к ( г., в. Ліпнікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — Краязнаўства Берасцейшчыны) — беларускі хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).

Біяграфія Пасля заканчэння сямігадовай школы студэнт Пінскага медыцынскага вучылішча (1950—1953 гг.). Фельчар медыцынскага ўчастка ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна з 1953 па 1954 год. У 1954 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў з адзнакай у 1960 годзе.

Працаваў хірургам Мікашэвіцкай міжраённай бальніцы, 1960—1961 гг. З 1961 па 1968 год урач-хірург, затым загадчык хірургічнага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. З 1968 па 1971 год клінічны ардынатар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелМАПА). Пасля заканчэння ардынатуры — урач-хірург Мінскай чыгуначнай бальніцы. З 1972 года асістэнт, дацэнт і прафесар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Трамбозы і эмбаліі пры вострым апендыцыце». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Рэваскулярызацыя страўнікавага і кішачных трансплантатаў». З 1987 па 2014 год кіраваў курсам тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія кафедры тапаграфічнай анатоміі БелМАПА.

Навуковая дзейнасць Аўтар 3 манаграфій, 4 вынаходстваў, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў, 200 друкаваных прац па розных праблемах аператыўнай хірургіі органаў брушной поласці і таза.

Літаратура

Спасылкі Рылюк Аркадий Феодосьевич // Сайт БелМАПА 21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934—2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі // Краязнаўства Берасцейшчыны Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патентов Беларуси

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі