Кашта́навікКаштанавік, Дубовік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, С.200, таксама Дубовік (Gyroporus castaneus) — від трубчастых шапкавых грыбоў роду гірапорус сямейства Балетавыя. Мае падабенства з белым грыбам, але ножка мае карычневы колер і полая альбо з пустэчамі. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі расце ўсюды.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—9 (4—10Гиропорус каштановый, или каштановый гриб, или каштановик, или заячий гриб — Gyroporus castaneus (Fr.) Quel. // Экологический центр «Экосистема»™) см, амаль гладкая, чырванавата-бураватая, ці карычневата-бураватая. Мякаць белая, шчыльная, тоўстая, з прыемным пахам. Колер не змяняе. Пад скуркай мякаць шапкі часам бураватага колеру. Ножка даўжынёй 5—7 см і дыяметрам 1,5—3 см, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная ў ніжняй частцы. Колер ножкі такі ж, як шапкі. Трубкі свабодныя, спачатку белыя, пазней цямнеюць да крэмавага колеру. Споры гладкія, эліпсоіднай або яйкападобнай формы, жаўтаватага колеру. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку і невялікімі групамі на пясчанай глебе, пераважна ў лісцевых лясах і хмызняках.
Малавядомы ядомы грыб. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі.
Літаратура
Спасылкі Гиропорус каштановый, или каштановый гриб, или каштановик, или заячий гриб — Gyroporus castaneus (Fr.) Quel. // Экологический центр «Экосистема»™
Катэгорыя:Балетавыя (сямейства) Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі