Адэскі нацыянальны універсітэт імя І. І. Мечнікава (АНУ) — найстарэйшая ВНУ на поўдні Украіны.

З дня свайго стварэння універсітэт займае адно з вядучых месцаў у фарміраванні сістэмы адукацыі, у развіцці навуковых даследаванняў і культуры Украіны. Ён з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Украіны і разам з Кіеўскім, Харкаўскім і Львоўскім універсітэтамі фактычна вызначае стан і перспектывы развіцця адукацыі, навукі і культуры ў адукацыйнай сеткі Украіны. Займае 9-е месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў Украіны.

Гісторыя Універсітэта 1(13) мая 1865 года Рышэльеўскі ліцэй быў ператвораны ў Імператарскі Новарасійскі ўніверсітэт.

Да 1917 года Новарасійскі ўніверсітэт скончылі каля 6 тыс. чал.

У 1933 адноўлены пад назвай: Адэскі ўніверсітэт.

АНУ адзіны сярод універсітэтаў Украіны, які функцыянаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны, нават знаходзячыся ў эвакуацыі. Альтэрнатыўны Адэскі ўніверсітэт функцыянаваў на акупіраванай тэрыторыі з 1942 года.

Імя Мечнікава прысвоена ў 1945 годзе.

За выдатныя заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў у 1965 годзе АНУ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе уключаны ў пералік вядучых універсітэтаў СССР.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт АНУ Сайт фізічнага факультэта АНУ Сайт кафедры механікі АНУ Сайт кафедры тэарэтычнай фізікі АНУ Старонка АНУ на Facebook Група АНУна LinkedIn Прэс-служба АНУ, навіны універсітэта

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі

Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Універсітэты Адэсы Катэгорыя:З’явіліся ў 1865 годзе Катэгорыя:1865 год у Адэсе Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Універсітэты Украіны