Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна () — адзін з найстарэйшых універсітэтаў ўсходняй Еўропы, афіцыйна адкрыты 29 студзеня 1805 года, аднак статут падпісаны імператарам годам раней. Найстарэйшы ўніверсітэт у тагачаснай Маларосіі і другі ў цяперашніх межах Украіны пасля Львоўскага. thumb|злева|Губернатарскі палац, канец XIX стагоддзя. Стары будынак універсітэта

У савецкі час і першыя 8 гадоў незалежнасці Украіны насіў поўную назву Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга імя А. М. Горкага (з моманту смерці Горкага), з 1988 года ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Дружбы народаў. З 1999 года называецца Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В. Н. Каразіна.

Выбітныя студэнты і выкладчыкі Міхаіл Васільевіч Астраградскі, расійскі матэматык украінскага паходжання Дзмітрый Іванавіч Багалей, украінскі гісторык Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч, беларускі грамадскі дзеяч Іван Іванавіч Саратаўскі — беларускі фармацэўт і правізар Іван Фердынанд Ястржэмбскі

Спасылкі Сайт універсітэта (укр, eng) Старонка будынка ўніверсітэта Біяграфіі рэктараў Харкаўскага ўніверсітэта з 1805 па 2004 Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (панарама)

Фатаграфіі Універсітэт са спадарожніка. Можна павялічыць

Катэгорыя:1804 год у Харкаве Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Дружбы народаў Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі Катэгорыя:Універсітэты Харкава