Кейп-БрэтанНапісанне Кейп-Брэтан у адпаведнасці з: (, ) — востраў на паўночны ўсход ад паўвострава Новая Шатландыя (аддзелены пралівам Кансо) і на ўсход ад Вострава Прынца Эдуарда ў заліве Св. Лаўрэнція. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Новая Шатландыя, падзелены на чатыры муніцыпалітэты.

Насельніцтва — 147454 чалавекі (2001). 95 % жыхароў — белай расы, 3,6 % — мікмакі, насельніцтва ў асноўным англамоўнае. 47,3 % — каталікі, 22,1 % — пратэстанты, 2,65 % нерэлігійныя.

Тэрыторыя вострава — 10,3 тыс. км² (18-е месца ў Канадзе, 75-е месца ў свеце), у цэнтральнай частцы вострава знаходзіцца возера-лагуна Бра-д’Ор, плошча якога ў залежнасці ад прыліваў складае 932—1099 км². Найвышэйшы пункт — гара Уайт-Хіл, 532 м над узроўнем мора.

Галерэя

Катэгорыя:Геаграфія Новай Шатландыі Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна