Новая Шатландыя (Nova Scotia peninsula) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Канады.
Геаграфія На тэрыторыі паўвострава Новая Шатландыя знаходзіцца вялікая частка аднайменнай правінцыі Канады. Даўжыня паўвострава каля 430 км, шырыня 130 км. На ўсходзе вузкі праліў Кансо аддзяляе яго ад буйнога вострава Кейп-Брэтан, на поўначы праліў Нортамберленд — ад вострава Прынца Эдуарда. На поўдні і паўднёвым усходзе абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на захадзе — водамі заліва Мэн, на паўночным захадзе — водамі заліва Фандо. Паўвостраў звязаны з мацерыком (правінцыя Нью-Брансуік) толькі вузкім перашыйкам Шыгнекта на паўночным захадзе.
Ахова прыроды На тэрыторыі паўвострава знаходзіцца нацыянальны парк Кеджымкуджык і некалькі правінцыйных паркаў: Кейп-Чыгнекта, Арысаіг (), Бэйфілд-Біч (), Бівер-Маўнцін (), Помкет-Біч (), Кейп-Шыгнекта. Прыродныя запаведнікі: Табеатык, Макгіл-Лейк, Клод-Лейк.
Новая Новая