thumb|250px|Рабер Дуано (злева) і Андрэ Кертэс, 1975 Рабе́р Дуано́ (, — ) — французскі фатограф, майстар гуманістычнай французскай фатаграфіі. За сваё доўгае жыццё Рабер Дуано так і не ўпісаўся ні ў адзін са стыляў, не стварыў ніякай творчай школы. Дуано збліжаўся з сюррэалістамі, авангардыстамі, спрабаваў сябе нават у піктарыялізму.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 красавіка 1912 года ў Жанційі, прыгарадзе Парыжа. У трынаццаць гадоў, скончыўшы школу, паступіў у мастацка-рамеснае вучылішча, дзе зрабіў самыя першыя крокі ў выяўленчым мастацтве.
У 1929 годзе Дуано зацікавіўся фатаграфіяй, а з 1934-га заняўся ёю прафесійна, працуючы для «Renault» да звальнення ў 1939 годзе.
З гэтага моманту ён вырашыў стаць незалежным фатографам, але яго прызвалі ў французскую армію, дзе ён праслужыў адзін год. Затым, да канца вайны, ён супрацоўнічаў з Рухам супраціўлення. Адначасова, каб зарабляць хоць трохі грошай, ён займаўся вырабам паштовак.
У 1949 годзе Дуано падпісаў кантракт з часопісам Vogue, а ў 1952 годзе пачаў кар'еру незалежнага фатографа.
Пасля Другой сусветнай вайны, нароўні з Эдуарам Буба і Вілі Рані, стаў вядучым майстрам французскай гуманістычнай фатаграфіі.
Памёр Дуано ў Парыжы, 1 красавіка 1994 года.
Выстаўкі Арыгінальная назва выстаўкі. Дата і месца Пераклад на беларускую Doisneau : Paris en liberté (19 кастрычніка 2006 - 17 лютага 2007), Атэль-дэ-Віль Дуано: свабодны Парыж Doisneau Vintage (15 лістапада 2007 - 15 снежня 2007), Galerie Christophe Gaillard, Paris Вінтаж Дуано Imprimer pour résister ? (6 кастрычнікa 2008 - 11 лістапада 2008), école Estienne, Парыж Друкаваць, каб супрацьстаяць? L'Alsace de 1945 par Doisneau (25 лістапада 2008 - 25 студзеня 2009), Filature de Mulhouse Эльзас у 1945 годзе: бачанне Дуано Robert Doisneau 1945, un voyage en Alsace (28 жніўня 2009 - 27 верасня 2009), Relais Culturel Régional de Thann Рабер Дуано 1945, падарожжа ў Эльзас Robert Doisneau, Du métier à l'oeuvre (13 студзеня 2010 года - 18 красавіка 2010), Fondation Henri Cartier-Bresson, Парыж Рабер Дуано: ад рамяства да працы Robert Doisneau, Palm Springs 1960 (1 красавіка 2010 - 1 чэрвеня 2010), Galerie Claude Bernard, Парыж Рабер Дуано, Палм-Спрынгс 1960 Robert Doisneau, le temps retrouvé (чэрвень 2010 - 30 верасня 2010), la médiathèque, Дзінан Рабер Дуано: знойдзены час "Robert Doisneau", rétrospective (10 красавіка 2011 - 28 жніўня 2011), château de Malbrouck, Мандеран "Рабер Дуано", рэтраспектыва
Спасылкі Персанальны сайт: Біяграфія і галерэя прац Рэтраспектыва прац фатографа Гісторыя аднаго здымка
Катэгорыя:Нарадзіліся 14 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Памерлі 1 красавіка Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Памерлі ў 1994 годзе Катэгорыя:Фатографы Францыі Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя