Курыя Юлія () — месца збораў рымскага Сената на Рымскім форуме.
Гісторыя Першая курыя — курыя Гастылія — была пабудавана на месцы, дзе сёння размяшчаецца царква Санці-Лука-э-Марцін (); у 52 годзе да н.э. згарэла. Па загаду Цэзара была ўзведзена новая курыя (заканчэнне будаўніцтва пры Аўгусце, 29 год да н.э.), якая згарэла ў 283 годзе і была адноўлена Дыяклетыянам. З VII стагоддзя там размяшчалася царква Сант-Адрыяна, таму будынак добра захаваўся. Сёння будынак курыі — сучасная рэканструкцыя (1932—1937) будынкая III стагоддзя.
У зале ўнутры курыі (вышыня: 21 м, даўжыня: 26 м, шырыня: 18 м.) знаходзілася каля 300 месцаў для сенатараў.
Ад ранейшага ўнутранага ўбрання курыі нічога не захавалася, толькі фрагменты каляровай мармуровай падлогавай пліткі. Цяпер у будынку захоўваюцца два мармуровыя рэльефы (так званыя ), якія ўпрыгожвалі Ростру (трыбуна для аратараў). Адзін з іх адлюстроўвае імператара Траяна, які знішчае дакументы аб падатках, з мэтай вызваліць грамадзян ад даўгоў; на другім заснаванне матэрыяльнай падтрымкі дзяцей у жывучых у нястачы рымскіх сем'ях (). Бронзавыя дзверы курыі — копіі, арыгіналы былі перанесены ў XVII стагоддзі ў Латэранскую базіліку.
Літаратура
Катэгорыя:Рымскі форум Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма