Базіліка Юлія () — базіліка на Рымскім форуме, месца сходаў рымскага сената, тут таксама праходзілі судовыя працэсы, першым чынам гэта было месца для tribunalis centumvirale — працэсаў аб спадчыне і маёмасціQuint.inst. 12,5,6; Plin. epist. 6,33,3. У будынку таксама знаходзіліся крамы мянялаў, на падлозе накрэслены палі для гульняў.
Базіліка (101 на 49 метраў) пабудавана Гаем Юліем Цэзарам у 54 — 44 гадах да н.э. на месцы базілікі Семпронія. Пасля пажару будынак быў адноўлены ў 12 годзе да н.э. і пры Аўгусце, у 12 годзе асвечанаFreberger. Das Forum Romanum. S. 74. У гэты перыяд будынак быў як і базіліка Юлія ўпрыгожана мармурам (вонкавыя сцены і сцены крамак, апоры).
Пры пажары ў 283 годзе базіліка моцна пацярпела і была адрэстаўравана пры Дыяклетыяне.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні