Кератыт — запаленне рагавіцы вока, якое праяўляецца пераважна ў памутненні, болі і пачырваненні вока. Можа мець траўматычнае або інфекцыйнае (грып, сухоты і інш.) паходжанне. Назіраюцца слёзацёк, святлабоязь, блефараспазм, памяншэнне празрыстасці і бляску рагавіцы. Магчымы зыход кератыту — бяльмо, зніжэнне зроку. Крыніцы
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.237
Катэгорыя:Захворванні вачэй