Кесан-Сіці (, ) — былая сталіца і самы густанаселены горад на Філіпінах. Размешчаны на востраве Лусон. Кесан-Сіці — адзін з гарадоў і муніцыпалітэтаў, якія ўтвараюць канурбацыю Вялікая Маніла — рэгіён нацыянальнай сталіцы. Горад названы ў гонар Мануэля Кесана, былога прэзідэнта Садружнасці Філіпін, які заснаваў горад. Кесан-Сіці не размешчаны ў правінцыі Кесан, якая таксама была названая ў гонар прэзідэнта. Уключае ў сябе 142 барангая.

Лёгкая, харчовая, хімічная, металаапрацоўчая прамысловасці. Дзяржаўны ўніверсітэт.

Сярэдняя гадавая тэмпература 27,8 ° C, сярэдняя тэмпература студзеня 27 ° C, ліпеня 28,3 ° C. За год выпадае 2167 мм ападкаў.

Будаўніцтва горада пачалося 12 кастрычніка 1939 г.. З 1948 па 1976 — сталіца Філіпін.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Філіпінаў