Усходне-Афрыканская кампанія — серыя бітваў паміж узброенымі сіламі Італіі і Брытанскай імперыі (а таксама яе дамініёнаў і саюзнікаў) у Усходняй Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны. Гэта кампанія была часткай Афрыканскага тэатра ваенных дзеянняў.

Сілы бакоў

Італія

Сухапутныя войскі Італьянская армія ва Усходняй Афрыцы ўяўляла з сябе адрэзаную ад цывілізацыі ваенную структуру, якая складаецца пераважна з тубыльных войскаў, так званых аскары, запці і дубатаў. Такія падраздзяленні аднак былі добра ўзброены і ўкамплектаваны, знаходзіліся цалкам пад кіраваннем і камандваннем італьянскіх афіцэраў. Прысутнічалі і еўрапейскія часткі, якія складаліся з італьянцаў (напрыклад 65 пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі»). Усе італьянскія сухапутныя войскі былі падзелены на так званыя ваенныя сектары: Паўночны, Паўднёвы, Усходні і Г’юба. Агульнае камандаванне войскамі ажыццяўляў віцэ-кароль Усходняй Афрыкі Амадэй Савойскі, герцаг Аосцкі.

Ніжэй прадстаўлены спіс падраздзяленняў італьянскай арміі ва Усходняй Афрыцы на чэрвень 1940 года, падзелены па ваенных сектарах.

Паўночны сектар 3-я каланіяльная пяхотная брыгада 4-я каланіяльная пяхотная брыгада 5-я каланіяльная пяхотная брыгада 6-я каланіяльная пяхотная брыгада 8-я каланіяльная пяхотная брыгада 12-я каланіяльная пяхотная брыгада 16-я каланіяльная пяхотная брыгада 19-я каланіяльная пяхотная брыгада 21-я каланіяльная пяхотная брыгада 22-я каланіяльная пяхотная брыгада 41-я каланіяльная пяхотная брыгада восем батальёнаў чарнакашульнікаў шэсць каланіяльных пяхотных батальёнаў два каланіяльных кавалерыйскіх батальёна іншыя дапаможныя падраздзяленні Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (42 і 43).

Паўднёвы сектар 1-я каланіяльная пяхотная брыгада 9-я каланіяльная пяхотная брыгада 10-я каланіяльная пяхотная брыгада 18-я каланіяльная пяхотная брыгада 23-я каланіяльная пяхотная брыгада 25-я каланіяльная пяхотная брыгада іншыя дапаможныя падраздзяленні Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (85 і 86).

Усходні сектар 40-я пяхотная дывізія «Паляўнічыя Афрыкі» 65-я пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі» 2-я каланіяльная пяхотная брыгада 7-я каланіяльная пяхотная брыгада 11-я каланіяльная пяхотная брыгада 13-я каланіяльная пяхотная брыгада 14-я каланіяльная пяхотная брыгада 12-я каланіяльная пяхотная брыгада 15-я каланіяльная пяхотная брыгада 17-я каланіяльная пяхотная брыгада дзве роты лёгкіх танкаў дзве роты сярэдніх танкаў рота бронеаўтамабіляў сем каланіяльных кавалерыйскіх батальёнаў іншыя дапаможныя падраздзяленні Адна каланіяльная пяхотная брыгада была на стадыі фарміравання (70-я).

Сектар Г’юба 20-я каланіяльная пяхотная брыгада Астатнія злучэнні былі на стадыі фарміравання: 91-я і 92-я каланіяльныя пяхотныя брыгады, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх батальёнаў з каланіяльных войскаў.

Вялікабрытанія Да ўдзелу ў кампаніі за выключэннем непасрэдна брытанскіх сіл былі прыцягнуты шматлікія войскі Брытанскіх калоній і краін Брытанскай Садружнасці: Судана, Брытанскага Самалі, Брытанскай Усходняй Афрыкі, Індыі, ПАС, Паўночнай Радэзіі, Паўднёвай Радэзіі, Ньясаленда, Нігерыі, Залатога Берага, Сьера-Леонэ і Гамбіі. Акрамя таго, у кампаніі ўдзельнічалі часткі з Брытанскага мандата ў Палесціне. Да брытанскіх войскаў таксама далучыліся эфіопскія нерэгулярныя войскі, сілы Свабоднай Францыі і Свабоднай Бельгіі.

Ход баявых дзеянняў Хоць буйнамаштабныя баявыя дзеянні завяршыліся да канца 1941 года, італьянцы працягвалі партызанскія дзеянні ў Самалі, Эрытрэі і некаторых раёнах Эфіопіі да канца 1943 года, калі інфармацыя пра капітуляцыю Італіі дасягнула апошніх з партызан.

Гл. таксама Паўночнаафрыканская кампанія

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны