Лабанарт. Кефалевыя // Лабан: БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242 (Mugil cephalus) — прамысловая рыба, сямейства кефалевыя.
Апісанне Цела падоўжанае, спераду трохі пляскатае, пакрыта буйной луской. Спіна сіне-шэрая, бруха серабрыстае. На баках цела 12 бураватых падоўжных палос. Бакавая лінія адсутнічае. На вачах шырокія тлушчавыя павекі, якія даходзяць да зрэнак. Рот маленькі, ніжняя губа тонкая з завостраным краем. Над пачаткам грудных плаўнікоў падоўжаная лускавінка.
Дасягае даўжыні 90 см і масы больш за 6 кг. Харчуецца планктонам, дробнымі беспазваночнымі.
Распаўсюджаны у трапічных і субтрапічных морах усяго свету, у т.л. у Чорным і Азоўскім.
Літаратура
Спасылкі Лобан // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Кефалевыя Катэгорыя:Прамысловая рыба Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе