Крыстэн Кёбке (дацк. Christen Købke; , — , ) — дацкі жывапісец і графік, вядомы прадстаўнік Залатога стагоддзя дацкага жывапісу. thumb|left|250px|«Замак Фрэдэрыксборг», 1835

Кёбке быў адным з 11 дзяцей пекара. Ва ўзросце 11 гадоў ён перахварэў вострай рэўматычнай ліхаманкай і, выздараўліваючы, шмат маляваў, пасля чаго вырашыў стаць мастаком. З 1822 наведваў Акадэмію Майстэрстваў у Капенгагене, ад 1828 года вучыўся ў К. В. Экерсберга. Творчасць Кёбке стылістычна блізка да бідэрмееру. Кёбке вядомы сваімі партрэтамі («Сястра мастака», 1831), пейзажамі («Эстэрбро пры ранішнім асвятленні», 1836), карцінамі архітэктурных збудаванняў, жанравымі сцэнамі. Карціны Кёбке характарызуюцца выразнасцю кампазіцыі, гарманічнасцю колеравай гамы, дакладнасцю перадачы паўсядзённага жыцці.

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242

Спасылкі Кёбке на kulturarv.dk

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Даніі Катэгорыя:Нарадзіліся 26 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1810 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капенгагене Катэгорыя:Памерлі 7 лютага Катэгорыя:Памерлі ў 1848 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Капенгагене