Кёльнскі ўніверсітэт () — адна з вышэйшых навучальных устаноў у Кёльне, якая існуе з 1388. Кёльнскі ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод нямецкіх ВНУ па колькасці студэнтаў (пасля Мюнхена і Хагена).

Гісторыя

Стары ўніверсітэт Кёльнскі універсітэт быў заснаваны 21 мая 1388 года і стаў чацвёртай па ліку вышэйшай школай Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля Карлавага універсітэта ў Празе, Венскага і Гайдэльбергскага ўніверсітэтаў. Пасведчанне аб заснаванні было падпісана Урбанам VI у Перуджа. Ужо ў студзені 1389 для першых сямісот студэнтаў пачаліся лекцыі.

28 красавіка 1798 г. Кёльнскі ўніверсітэт быў зачынены, пасля таго, як рэктар Фердынанд Франц Вальраф і ўсе прафесары адмовіліся прынесці прысягу Першай французскай рэспубліцы, патлумачыўшы гэта неабходнасцю захаваць незалежнасць ВНУ. Аднак, у 1799 годзе Вальраф прысягнуў Францыі і быў прызначаны выкладчыкам так званай «Цэнтральнай школы», пераемніцы закрытага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе яму ўдалося схаваць ад французаў і такім чынам выратаваць мноства твораў мастацтва. Большая частка яго калекцыі знаходзіцца ў Музеі Вальрафа-Рыхарца.

Новы ўніверсітэт На працягу ўсяго XIX стагоддзя спробы аднавіць зачынены ўніверсітэт засталіся беспаспяховымі. 29 мая 1919 года бургамістр Кёльна Конрад Адэнаўэр падпісаў пастанову аб адкрыцці новага ўніверсітэта. У кастрычніку 1929 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса на плошчы Альберта Вялікага.

Постаці ўніверсітэта Курт Альдэр Петэр Грунберг Макс Шэлер

Літаратура

Erich Meuthen: Kölner Universitätsgeschichte, Band I: Die alte Universität. 1988. ISBN 3-412-06287-1. Bernd Heimbüchel und Klaus Pabst: Kölner Universitätsgeschichte, Band II: Das 19. und 20. Jahrhundert. 1988. ISBN 3-412-01588-1. Erich Meuthen (Hrsg.): Kölner Universitätsgeschichte, Band III: Die neue Universität — Daten und Fakten. 1988. ISBN 3-412-01688-8. Ernst Heinen: Bildnerhochschule und Wissenschaftsanspruch. Lehrerbildung in Köln 1946—1965 (Studien zur Geschichte der Universität zu Köln Band 16). Böhlau Verlag, Köln, Weimar, Wien 2003. Rezension von Leo Haupts. In: Geschichte in Köln. Zeitschrift für Stadt- und Regionalgeschichte. Band 53. Dezember 2006. S. 212—214: Buchbesprechungen.

Спасылкі http://www.uni-koeln.de/

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Кёльн