КізілКізіл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.256 (Córnus) — род раслін сямейства кізілавыя, які складаецца прыкладна з 30-50 відаў, уключае 4 падроды.

Апісанне У асноўным гэта драўняныя лістападныя расліны, жыццёвая форма якіх — дрэвы або кусты; некаторыя віды — травяністыя шматгадовыя расліны, некалькі відаў — драўняныя зімнезялёныя. Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі даухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырвоная мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай.

Распаўсюджанне Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Усходняй Еўропе, на Каўказе, у Паўднёва-Усходняй Азіі; на Беларусі інтрадукаваны .

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 51 від:

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і таніданосныя расліны.

Драўніна ідзе на такарныя і сталярныя вырабы.

Літаратура Пярэднеў У. Кізіл // БЭ ў 18 т. Т 8. — Мн.: БелЭн, 1999.

Спасылкі Кізіл на сайце USDA NRCS

Катэгорыя:Кізілавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі