National Public Radio (NPR, Нацыянальнае Грамадскае Радыё) — найбуйнейшая некамерцыйная арганізацыя, якая збірае і затым распаўсюджвае навіны з 797 радыёстанцый ЗША. Фінансуецца за кошт ахвяраванняў слухачоў (юрыдычных і фізічных асоб). Бюджэт у 2007 годзе склаў 172 млн долараў, у 2009 годзе — 140 млн. (бюджэт паменшыўся ў сувязі з эканамічным крызісам). З гэтай сумы прыкладна адна трэць — індывідуальныя ахвяраванні радавых слухачоў, 10 працэнтаў — дзяржаўная падтрымка і гранты, астатняя частка — карпаратыўныя ахвяраванні. Колькасць слухачоў радыёстанцыі на працягу кожнага тыдня складае прыкладна 32 мільёна чалавек (каля 10 працэнтаў насельніцтва ЗША).Wer sein Radio liebt, zahlt Па апытанні, праведзенаму ў 2005 годзе, навінам ад NPR давярала больш за ўсё слухачоў.

Спасылкі http://www.npr.org/ The Noise About Public Radio

Катэгорыя:Радыёстанцыі ЗША Катэгорыя:Радыёстанцыі на англійскай мове