Усевалад Родзька (, хут. Паддубнае каля в. Чучавічы Лунінецкага павета (цяпер Брэсцкай вобласці) — ?) — беларускі палітычны і ваенны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Брат мастачкі Галіны Русак.
Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, а пасля — падафіцэрскую школу ў Замбраве. У верасні 1939 года, як харунжы рэзерву 42-га пяхотнага палка, прымаў удзел у нямецка-польскай вайне. Быў паранены, 19 верасня трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў шталагу каля Познані.
Вызвалены з лагера 20 жніўня 1940 года. Адразу ж устанавіў кантакты з дзеячам і беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў сакратаром Кракаўскага філіяла Варшаўскага беларускага камітэта. Уваходзіць у групу В. Гадлеўскага, якая арганізоўвала падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. З вясны 1941 года супрацоўнічаў з Абверам. З ліпеня 1941 — бурмістр Віцебска. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 года — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Выступаў з публіцыстыкай у легальным і нелегальным друку. Член Беларускай цэнтральнай рады, адказны за працу з моладдзю. З сакавіка 1944 выконваў абавязкі камандзіра 15-га батальёна БКА, меў ранг капітана. За ўдзел у антыпартызанскай аперацыі і ў маі-чэрвені і 1944 у раёне Вілейкі ўзнагароджаны Жалезным Крыжам II ступені. Распрацаваў план антынямецкага паўстання ў Мінску, якое меркавалася ўзняць падчас правядзення Другога Усебеларускага кангрэса.
З жніўня 1944 года — у ваеннай школе «Дальвіц», быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна. У студзені 1945 г. загадам Галоўнага кіраўніцтва ваенных спраў БЦР атрымаў ранг маёра. У чэрвені 1945 з групай дэсантнікаў з Чэхіі перабраўся ў Беласток, дзе быў арыштаваны і вывезены ў БССР. Паводле іншай версіі, бы ў арыштаваны савецкім і спецслужбам і ў маі 1945 у Чэхіі і выкарыстоўваўся імі для ліквідацыі падполля і партызанскіх атрадаў БНП.
22 мая 1946 года «за здраду Радзіме» прыгавораны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да расстрэлу. Смяротны прысуд быў заменены вялікім тэрмінам зняволення, які адбываў у Сібіры. Ад яго імя савецкія спецслужбы ў 1950-х арганізоўвалі радыёгульні з заходнімі цэнтрамі. Далейшы лёс невядомы. Паводле іншых звестак расстраляны ў 1946 годзеjivebelarus.blogspot.com.
Крыніцы
Літаратура Ёрш С. Арыштаваны ў Беластоку // Ніва № 27, 7 ліпеня 1996; Ёрш С. Усевалад Родзька // Наша ніва № 9, 11 траўня 1998; Ёрш С.Вяртаньне БНП. Асобы й дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ,1998. С. 19-25; Юзік С. [Язэп Сажыч]. Яшчэ, і больш пра Ўсевалада Родзьку і некаторых ягоных школьных сяброў // Беларускі дайджэст (ЗША),1998,№ 8 (56), верасень. Перадрук — Наша ніва,1999, 11 студзеня, № 1; Ткаченко Е. Среди живых и мертвых // БДГ, 2001, 22 ноября, № 79; Ёрш С. Пра Міхася Ганька і Ўсевалада Родзьку // Беларус, 2003, № 485, чэрвень; Грыбоўскі Ю. Беларускі рух і Нямеччына напярэдадні і ў пачатку Другой сусьветнай вайны // Архэ, 2009, № 5. С. 156—157.
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне