thumb|right|Замак Арсіні ў Нероле, Лацый Арсі́ні — рымскі феадальны род. З яго выйшлі пяць Рымскіх Папаў, 34 кардыналы, кандацьеры.

Паходжанне 150px|злева|thumb|Герб роду Арсіні

Па легендзе Арсіні вядуць свой радавод ад сям'і Юліяў-Клаўдзіяў.

Арсіні былі звязаны з сям'ёй Бабонэ, якая існавала ў Рыме ў XI стагоддзі. Спачатку сям'я насіла прозвішча Бабонэ-Арсіні (Папа Цэлесцін III (Джачынта Бабонэ-Арсіні). Асобага становішча, багацця і ўлады Арсіні дамагліся ў XIII ст.

Арсіні былі прыхільнікамі партыі гвельфаў.

Прадстаўнікі роду былі адзін час дэспатамі Эпіра (Мікалай Арсіні, 1318—1323; Іаан Арсіні, 1323—1335).

Знаходзіліся ў варожых адносінах з рымскім родам Калона, пакуль барацьба не была спынена папскай булай у 1511.

Вядомыя прадстаўнікі Бенедыкт XIII, Папа Рымскі Мікалай III, Папа Рымскі Цэлесцін III, Папа Рымскі Кардынал П'етра Арсіні Кардынал Лаціна Арсіні Кардынал Джардана Арсіні

Гл. таксама Натолі

Спасылкі Арсіні ў каталіцкай энцыклапедыі Арсіні

Катэгорыя:Дынастыі Італіі