КісліцаКісліца у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 292. (Óxalis) — род кветкавых траў, часам паўкустоў сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя расліны з трайчастым або пальчатаскладаным лісцем. Кветкі рознага колеру, адзіночныя або ў парасонападобных і гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Віды Больш за 800 відаў. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана (народныя назвы: заечая капуста, квасок, баршчоўка).
Значэнне і выкарыстанне
Лісце кісліцы прыдатнае ў ежу, але ядавітае для жывёл. у лісці маецца шчаўевая кіслата. Некаторыя віды з Амерыкі і Афрыкі культывуюцца дзеля ядомых клубняў, у якасці лекавых і дэкаратыўных раслін.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кіслічныя Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі