Ме́жава — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча каля вёскі Межава.

Плошча паверхні возера 2,06 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 1,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,3 м. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.

Схілы катлавіны Межава ад 1—3 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая і ўтварае 4 залівы. Берагі пясчаныя, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. У залівах берагі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-глеістае. Глыбей дно возера выслана сапрапелем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 5 га. Прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй ад 4 да 60 метраў і распаўсюджана да глыбіні 1,5 м.

Возера праточнае. Упадаюць ручаі і рака (ручай) Яршоўская з возера Шэвіна. Выцякае рака Чарапяціца (Межава).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

На ўсходнім беразе возера археалагічны помнік — курганны магільнік. Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура

Спасылкі Возера Межава

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна