Санта-Трыніта () — каталіцкая царква Святой Тройцы ў цэнтры горада Фларэнцыя, Італія. У цяперашні час з'яўляецца галоўным кляштарам манаскага ордэна валамбразіянаў. Царква размяшчаецца недалёка ад моста Санта-Трыніта.
Гісторыя Царква Санта-Трыніта была пабудавана ў 1258 - 1280 гг. У 1593 - 1594 гг. архітэктар Бернарда Буанталенці адрамантаваў фасад храма ў стылі маньерызма. Рэльеф галоўных дзвярэй паказвае святых манаскага ордэна валамбразыянаў, яго ў XVII стагоддзі распрацавалі скульптары П’етра Берніні і Джавані Батыста Качыні. Царква вядомая капліцай, у якой знаходзяцца фрэскі італьянскага мастака Даменіка Гірландаё.
Літаратура Borsook, Eve, Vincent Cronin (general editor). ed. The Companion Guide to Florence. Harper Collins. 1991, стар. 187—191. ISBN 000215139-1. Mariella Zoppi e Cristina Donati, Guida ai chiostri e cortili di Firenze, bilingue, Alinea Editrice, Firenze 1997. Guida d’Italia, Firenze e provincia «Guida Rossa», Touring Club Italiano, Milano 2007
Спасылкі I Luoghi della Fede a cura della Regione Toscana
Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі Катэгорыя:Храмы Фларэнцыі Катэгорыя:1280 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Італіі