Віла Палагонія () — адзін з самых мудрагелістых будынкаў Сіцыліі. Знаходзіцца ў горадзе Багерыя ў 15 кіламетрах ад Палерма.

Гісторыя thumb|злева|Віла Палагонія. Пачвары на крапасной сцяне Віла будавалася з 1715 года па заказе Франчэска Фердынанда Гравіны-і-Крухільяс, пятага князя Палагоніі, па праекце архітэктара Тамаза Марыя Наполі. Адзін з першых помнікаў сіцылійскага барока. Найбольш вядома гратэскавымі скульптурамі чалавекападобных пачвар, якія ўпрыгожваюць сад і па якіх будынак завуць Вілай пачвар.

Віла ў мастацтве і літаратуры Віла і скульптуры прыцягвалі шматлікіх падарожнікаў XVIII—XIX стст., уключаючы Гётэ і Дзюма.

У XX ст. віла і яе скульптуры зачароўвалі сюррэалістаў, ім прысвячалі эсэ Марыё Прац і Джавані Мак'я, Дачыя Мараіні і Дамінік Фернандэз. Іх пісаў Рэната Гутуза, фатаграфавалі Брасай (1962) і Фердынанда Шана (1977).

Шэраг сцэн фільма Мікеланджэла Антаніёні «Прыгода» (1960) зняты на віле Палагонія.

Літаратура Santapà F. Villa Palagonia a Bagheria. Palermo, Palma, 1968 Arthaud Cl. Les palais du rêve. Paris: Arthaud; Paris Match, 1970 Macchia G. Il principe di Palagonia: mostri, sogni, prodigi nelle metamorfosi di un personaggio. Milano: A. Mondadori, 1978 Tedesco N. L’immago espressa, villa Palagonia: tra norma ed eccezione. Siracusa: Ediprint, 1986 Hachet P. Psychanalyse d’un choc esthétique: La villa Palagonia et ses visiteurs. Paris: Harmattan, 2002 Scaduto R. Villa Palagonia: storia e restauro. Bagheria: E. M. Falcone, 2007

Спасылкі

Афіцыйны сайт Фатаграфіі

Катэгорыя:Палацы Італіі Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока Катэгорыя:Скульптура барока Катэгорыя:Палерма (правінцыя)