Сабор Падуі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі — каталіцкі сабор у горадзе Падуя, Італія. Кафедральны сабор дыяцэзіі Падуі, помнік архітэктуры, асвячоны ў імя Унебаўзяцця Багародзіцы. Носіць ганаровы статус «малой базілікі». З правага боку да сабора прылягае баптыстэрый XII стагоддзя, у якім захаваліся фрэскі XIV стагоддзя.

Сучасны будынак — трэці саборны будынак на гэтым месцы. Першы было пабудавана ў IV стагоддзі пасля апублікавання Міланскага эдыкта і быў разбураны землетрасеннем у 1117 годзе. Сабор быў нанова пабудаваны ў раманскім стылі, яго вонкавы выгляд можна бачыць на фрэсках Джуста дзі Менабуоі ў прылеглым да сабора баптыстэрыі.

Праект існуючага сабора ў стылі рэнесанс быў распрацаваны архітэктарамі Андрэа дэла Вале і Агасціна Рыгета, па некаторых даных — пад кіраўніцтвам Мікеланджэла. Працы пачаліся ў 1551 годзе, аднак скончаны толькі ў 1754 годзе, прычым галоўны фасад так і застаўся недаробленым.

У левым нефе сабора знаходзіцца пахаванне святога Грэгорыа Барбарыга, кардынала, дыпламата і вучонага, кананізаванага ў 1960 годзе.

Літаратура Италия. Изд. «Вокруг Света», 2009. ISBN 978-5-98652-240-1

Спасылкі

Катэгорыя:Саборы Італіі Катэгорыя:Храмы Падуі Падуя Катэгорыя:1754 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Італіі