Па́ала Веране́зэ (), пры нараджэнні Па́ала Калья́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 -19 красавіка 1588) — адзін з найслынных жывапісцаў венецыянскай школы, празваны Веранезэ па месцы нараджэння, сын скульптара Габрыеля Каліяры, вучань Антоніа Бадзіле.

Біяграфія і творчасць

У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Casa Contarini, фрэсках вілы Саранца і вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасці веронскай школы з яе пяшчотным каларытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэння мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе аб яго таленце ён ва ўзросце 27-28 гадоў быў прызваны ў Венецыю для ўпрыгожвання рызніцы царквы Святога Себасціяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму даводзілася пастаянна вяртацца да работ для гэтай царквы, а па смерці удастоіўся гонару быць пахаваным у гэтым храме. Яго працы ў царкве Святога Себасціяна адрозніваюцца лёгкасцю малюнка і далікатным, цёплым каларытам, уласцівым веронскай школе:

Каранаванне Найсвяцейшай Дзевы Эсфір перад Артаксерксам (Ксеркс I) Каранаванне Эсфір і трыумф Мардахея Алтарны абраз Багародзіцы Фрэскі, якія паказваюць жыццё і пакуты Святога Себасціяна Хрыстос у Сімона Фарысея

Знакамітыя працы Вяселле ў Кане Галілейскай — каля 1562 года. Баль у доме Левія — 1573 год.

Літаратура Паала Веранезе // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.94-95

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя *