__NOTOC__
Царква Іль Рэдэнторэ (італ. Il Redentore - Збаўца) — царква ў Венецыі на набярэжнай вострава Джудэка.
Будаўніцтва было ўхвалена дожам Себасцьянам Веньерам і Вялікім Саветам і даручана Андрэа Паладыя. У маі 1577 царква была закладзена ў гонар падзякі Збавіцеля за збавенне горада ад эпідэміі чумы, якая лютавала ў Венецыі ў 1575-1576 гадах і забрала да траціны насельніцтва горада, або 46000 жыццяў. У 1592 годзе будынак быў завершаны і асвечана. Царква было аддадзена ордэна Капуцынаў.
У знак збавення ад чумы з XVI стагоддзя ў Венецыі святкуюць свята Фэста дэль Рэдэнторэ. Штогод у трэцюю нядзелю ліпеня, дож наведваў царкву, прайшоўшы па пантонным мосце, які наводзіўся ад Палаца Дожаў да царквы. Там ён служыў імшу.
У царкве знаходзяцца шэдэўры Франчэска Басана, Лацара Бастыяні, Карла Сарачэні, Леандра Басана, Джакама Пальма, Якапа Басана, Франчэска Бісола, Рока Марконі, Паала Веранезэ, Альвізэ Віварыні, Тынтарэта.
Галерэя
Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1592 годзе