Сан-П’етра дзі Кастэла () — царква ў Венецыі ў раёне Кастэла.

Была закладзена ў 775 годзе на месцы старога рымскага замка, завошта і атрымала сваю назву.

У сучасным выглядзе царква была пабудавана ў канцы XVI стагоддзя. У 1588 годзе Андрэа Паладзіа пачынае рэканструяваць царкву.

Да 1807 года была кафедральным саборам. Гэты статус яна страціла пасля таго, як кафедра патрыярха Венецыі была перанесена ў базіліку Сан-Марка.

Побач з царквой знаходзіцца званіца працы Кадучы. Цікава, што яна стаіць пад нахілам, аналагічна Пізанскай вежы.

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:Нахільныя вежы Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі