thumb|250px|Фандака дэі Тэдэскі на карціне Каналета (злева ад канала). thumb|Двор. Фандака дэі Тэдэскі () — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале, паблізу моста Рыяльта. Былы нямецкі падворак.
Аналагічна Фандака дэі Туркі, у XVI стагоддзі ўяўляў сабою будынак для жылля, складавання і гандлю для нямецкіх купцоў.
Палац ствараўся па праекце Джыралама Тэдэска. Будынак мае вялікі ўнутраны двор. Раней на фасадзе палаца былі фрэскі Джарджонэ і Тыцыяна.
У наш час у будынку размяшчаюцца гарадская пошта і тэлеграф.
Напачатку 2012 года кампанія Benetton падпісала пагадненне аб аднаўленні палаца. Вытворца адзежы плануе ператварыць яго ў гандлёвы цэнтр Benetton пабудуе гандлёвы цэнтр у гістарычнай частцы Венецыі .
Літаратура
Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2. Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.
Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі