right|thumb|300px|Тэмп’ета ў двары царквы Сан-П'етра-ін-Манторыа, Рым Даната Брамантэ (, , — , ) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэння. Яго самай вядомай працай з'яўляецца галоўны храм заходняга хрысціянства — базіліка Святога Пятра ў Ватыкане.
Біяграфія Даната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Ферміньяна). Юнацтва ён правёў ва Урбіна, дзе выпрабаваў ўплыў мастакоў П'ера дэла Франчэскі і Лучана Лаураны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 г. быў запрошаны ў гэтай якасці ў Мілан да двара герцага Ладавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва аказалі вялікі ўплыў.
Міланскі перыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацые. З 1499 пасля захопу Мілана французскімі войскамі пераехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло класічную чысціню і манументальнасць. Найбольшай пластычнай цэласці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп’ета (1502) ў двары кляштара Сан-П'етра ін Мантарыа. Пры Папе Юліі II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 вёў па даручэнні Юлія II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза і двор Бельведэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма — сабор Святога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і паспеў ўзвесці храм да вышыні арак. Творчасць Брамантэ — адна з вяршыняў архітэктуры Адраджэння.
У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзве пабудовы Брамантэ — двары Бельведэр (1503—1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя работы Брамантэ — круглы храм Тэмп'ета ў двары кляштара Сан П'етра ін Мантарыа (1502), унутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэла-Пачэ і фасад палацца Канчэлерыя (1499—1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнесансных палацаў у Рыме.
Літаратура Arnaldo Bruschi, Bramante architetto, Roma-Bari, 1969. Arnaldo Bruschi, Bramante, Laterza, 1973. Bramante milanese e l'architettura del Rinascimento lombardo , atti del seminario di studi a cura di Christoph L. Frommel; Luisa Giordano; Richard Schofield, Padova 2005 E. H. Gombrich, Norma e forma. Studi sull'arte del Rinascimento, Torino, 1964 Stefania Buganza, Qualche considerazione sui primordi di Bramante in Lombardia in «Nuovi Studi» 11, 2005. Horst Bredekamp, «La fabbrica di San Pietro. Il principio della distruzione pruduttiva», Torino, Einaudi, 2005
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары Адраджэння