Умберта Бачоні (; ) — італьянскі мастак, скульптар і тэарэтык футурызму.
Біяграфія Бацька — Рафаэле Бачоні, маці — Чэчылія Фарлані.
У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у Рым, навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898—1902). Наведаў Парыж (1902), Берлін і Пецярбург (1903—1904).
Першыя творы Умберта Бачоні ў 1903—1907 гадах паходзяць непасрэдна з традыцыі натуралізму, актыўнай у Ламбардыі, асабліва ў Мілане, у канцы XIX стагоддзя. Адзін з найбольш прыкметных прыкладаў уплыву — Франчэска Філіпіні, чые карціны шырока выстаўляліся ў мастацкіх колах Мілана.V. Terraroli (ed.), Francesco Filippini. Catalogo generale delle opere, Skira, Milan, 1999.
Гарызантальная кампазіцыя сельскіх краявідаў, выкарыстанне атмасфернага асвятлення і адлюстраванне жаночай постаці ў вясковым і дамашнім кантэксце — у тым ліку партрэтаў маці — сведчаць пра яўную пераемнасць з мастацкай плынню, вядомай як філіпінізм.M. Carrà, La pittura moderna in Italia, Treves, Milan, 1919. --Р. 34-38.
Цяпер мастацтвазнаўцы разглядаюць Франчэска Філіпіні як ключавую крыніцу натхнення ў ранні жывапісны перыяд Бачоні, апісваючы яго ролю як імпліцытную, але структурную спасылку ў станаўленні яго ранняй фігуратыўнай мовы.E. Crispolti, Boccioni. Catalogo generale, Electa, Milan, 1971. T. I. — P. 42.
У 1906 годзе вывучаў імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 — пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў Мілане, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў Філіпа Марынеці — заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе «Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу».
Бачоні шмат падарожнічаў і меў магчымасць наведаць шмат музеяў, амаль уступаючы ў сімбіёз з некаторымі мастакамі, за якімі ён назіраў, асабліва з іншых перыядаў, такімі як Мікеланджэла, але таксама з Франчэска Філіпіні, які натхніў яго на даследаванні ландшафту Ламбардыі і працы на сяле, паводле канцэпцый філіпінізму.
Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай у 1912 годзе пасля наведвання парыжскіх студый Жоржа Брака, Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстаўка скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Бачоні быў прызваны ў войска, у артылерыйскі полк каля Вероны. 16 жніўня 1916 года ён выпадкова ўпаў з каня падчас трэніровачных практыкаванняў кавалерыі і, атрымаўшы смяротную траўму, памёр на наступны дзень.
Скульптура У. Бачоні «Унікальныя формы бесперапыннасці ў прасторы» (1913) намаляваная на італьянскай манеце наміналам у 20 цэнтаў.
Жывапіс
Chiostro (1904) — Манастыр Automobile rossa (1904—1905) — Чырвоны аўтамабіль Testa luce ambiente La signora Virginia (1905) Ritratto del dottor Gopcevich (1906) — Партрэт доктара Гапчэвіча Ritratto del Dottor Tian (1907) — Партрэт доктара Тыяна La madre con l’uncinetto (1907) — Маці з вязальным гаплікам Ritratto dell’avvocato C. M. (1907) — Партрэт адваката Ч. М. Veneriamo la madre (trittico) (1907—1908) Autoritratto (1908) — Аўтапартрэт Casolare (1908) — Сельскі дом La signora Massimino (1908) — Сіньёра Масіміна Filari di alberi (1908) Ritratto di Innocenzo Massimino (1908) Il sogno (1908—1909) — Сон Tre donne (1909—1910) — Тры жанчыны Campagna Lombarda (1910) — Ламбардская правінцыя Officine a Porta Romana (1910) Rissa in galleria (1910) Il lutto (1910) — Жалоба La citta che sale (1910) — Горад устае La risata (1911) — Рогат Idolo Moderno (1911) Studio di donna fra le case (1911) La strada entra nella casa (1911) Visioni simultanee (1911) — Сімультанны зрок Stati d’animo serie I. Gli addii (1911) Stati d’animo serie I. Quelli che restano (1911) Stati d’animo serie I. Quelli che vanno (1911) Stati d’animo. Quelli che vanno (Studio) (1911) Stati d’animo serie II. Gli addii (1911) Stati d’animo serie II. Quelli che restano (1911) Stati d’animo serie II. Quelli che vanno (1911) Materia (1912, con riprese 1913) Costruzione orizzontale (1912) Antigrazioso (1912) Dimensioni astratte (ritratto della madre) (1912) Elasticita (1912) Donna al caffe (Compenetrazione di luci e piani) (1912) Dinamismo di un ciclista (1913) Dinamismo di un footballer (1913) Corpo umano (dinamismo) (1913) Dinamismo di un corpo umano (1913) Costruzione spiralica (1913) Dinamismo plastico+cavallo+caseggiato (1913) Cavallo+cavaliere+caseggiato (1913—1914) Natura morta. Cocomero (1913—1914) Composizione di una testa di uomo (dinamismo di una testa di uomo) (1914) Il bevitore (1914) Sotto la pergola a Napoli (1914) Dinamismo di una testa di donna (scomposizione — composizione dinamica di una testa — scomposizione di una testa di donna) (1914 circa) Carica di lancieri (1915) Natura morta di terraglie, posate e frutti (natura morta con brocca e scodelle) (1915—1916) Testa di donna (ritratto della signora Busoni; studio n.2) (1916) Paesaggio (1916) Ritratto del maestro Ferruccio Busoni (1916)
Крыніцы
Літаратура Thomas Krens (прадмова): Rendezvous. Masterpieces from the Centre Georges Pompidou and the Guggenheim Museums. Guggenheim Museum Publications, New York 1998, ISBN 0-89207-213-X Buch zur Ausstellung 16. Russische Avantgarde 1910—1930 Sammlung Ludwig, Köln, in der Kunsthalle Köln, 16. April-11. Mai 1986 (bearbeitet und mit einer Einführung von Evelyn Weiss) «Boccioni, Umberto.» Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў выніку падзення з каня Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Мастакі Італіі XX стагоддзя Катэгорыя:Футурызм