Антоніа дэль Абондзі (), вядомы таксама як Скарпаньіна (італ. Scarpagnino) — італьянскі архітэктар XVI стагоддзя. Нарадзіўся, верагодна, у Мілане, памёр у Венецыі ў 1549 годзе.
thumb|злева|Скуола Сан-Рока, скончаная Скарпаньіна
Актыўна ўдзельнічаў у пабудове Фандака Дэі Тэдэскі, Палаца Дожаў, Фабрікэ Век'і, царквы Сан-Себасцьяна і Скуолы Сан-Рока. Стыль Скарпаньіна адметны сінтэзам класічнай традыцыі і венецыянскіх дэкаратыўных элементаў.
Літаратура P. Paoletti, L'architettura e la scultura del Rinascimento in Venezia, Venezia, Ongania-Naya Editori, 1883. Erich Egg, Erich Hubala u. a.: Reclams Kunstführer Italien. Band 2: Oberitalien Ost. Reclam, Stuttgart 1965. Norbert Huse: Venedig. Von der Kunst, im Wasser zu bauen. Beck, München 2005, ISBN 3-406-52746-9.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Венецыі Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мілане Катэгорыя:Памерлі ў 1549 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Венецыі