thumb|Грабніца антыпапы Яна XXIII Грабні́ца антыпа́пы Я́на XXIII — надмагільны помнік з бронзы і мармуру, які створаны Данатэла і Мікелоца і знаходзіцца ў баптыстэрыі сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (Дуома), дзе антыпапа Ян XXIII (Бальтазар Коса, каля 1360—1419). Яе збудаванне было замоўлена душапрыказчыкамі Яна неўзабаве пасля яго сканання 22 снежня 1419 года і завершана ў 1420-я гады; такім чынам, яна стала вяхой у гісторыі ранняга Рэнесансу ў Фларэнцыі. Па Фердынанду Грэгоравіусу, грабніца ўяўляе сабой «адначасова магілу Вялікай схізмы ў Царкве і апошнюю грабніцу Папы за межамі Рыма»Lightbown, 1980, p. 4..
У свой час Ян быў цесна звязаны з Фларэнцыяй, якая лічыла яго законным пантыфікам падчас Вялікай схізмы. Існуе меркаванне, што пахаванне ў фларэнційскім баптыстэрыі было спробай надаць легітымнасць яго пантыфікату, звязаўшы яго з ушанаваным святым месцамLightbown, 1980, p. 16l; Caplow, 1977, p. 107.. Выкарыстанне папскай сімволікі ў надмагіллі, як і сама сувязь Фларэнцыі з Косай, былі вытлумачаны як абраза выбранага на Канстанцкім саборы Марціна V і спроба падняць аўтарытэт Медычы, а сама грабніца была прызнана непрыстойнай для грамадзяніна ФларэнцыіMcHam, 1989, p. 156; Strocchia, 1992, p. 142..
У афармленні грабніцы скарыстаны стаячыя ў нішах статуі трох хрысціянскіх дабрадзейнасцей (Веры, Надзеі і Любові), фамільны герб Косы, а таксама бронзавая пазалочаная фігура, якая ляжыць на саркафагу, які ў сваю чаргу стаіць на кансолях; над ёй знаходзіцца выява Мадонны з немаўлём у паўмесяцы, а ўсю кампазіцыю ахінае балдахін. На момант завяршэння гэта было самае высокае скульптурнае збудаванне ў Фларэнцыі і адно з нешматлікіх пахаванняў, размешчаных у баптыстэрыі ці саборы, які знаходзіцца па суседстве. Гэта была таксама першая з некалькіх сумесных прац Данатэла і Мікелоца, і прыналежнасць разцу таго ці іншага некаторых элементаў грабніцы ў свой час была прадметам дыскусій у асяроддзі мастацтвазнаўцаў.
Антыпапа Ян XXIII thumb|left|upright|Антыпапа Ян XXIII
Жыццё антыпапы Яна XXIII, у значнай ступені звязаная з Фларэнцыяй, была багатая падзеямі, і пакінутай ім спадчыне цяжка даць адназначную адзнаку. Бальтазар Коса быў па паходжанні неапалітанскім арыстакратам; сваю маладосць ён правёў у Балонні. У 1396 годзе Папа Баніфацый IX перадаў у яго кіраванне архідыяцэзію Балоння, а ў 1406 годзе зрабіў яго кардыналам. Пасля Пізанскага сабора 1409 года Коса ўзначаліў рух супраць Папы Рыгора XII, які адмовіўся скласці з сябе сан. Коса быў пазбаўлены сану кардынала, але выбраны саборам антыпапа Аляксандр V вярнуў яму гэту пасадуLightbown, 1980, p. 4; Caplow, 1977, pp. 98-99..
Пасля смерці Аляксандра V у 1410 годзе Коса быў выбраны яго паслядоўнікамі новым Папам. Яго прызналі як Папу Францыя, Англія, Багемія, Партугалія, некаторыя часткі Свяшчэннай Рымскай імперыі і некаторыя гарады Паўночнай Італіі, у тым ліку Фларэнцыя і Венецыя. Авіньёнскага Папу Бенедыкта XIII прызнавалі Арагон, Кастылія і Шатландыя. Рыгора XII падтрымалі Уладзіслаў Неапалітанскі, Карла I Малатэста, князі Баварыі, пфальцграф Людвіг III, некаторыя вобласці Германіі і ПольшчыLightbown, 1980, pp. 4-5.. thumb|upright|Папа Марцін V, выбраны Канстанцкім саборам, якія зрынулі Яна XXIII Пасля таго як у 1413 годзе Уладзіслаў Неапалітанскі ўзяў Рым, Ян XIII спешна бег у Фларэнцыю. Імператар Жыгімонт вымусіў яго ў 1414 годзе склікаць Канстанцкі сабор, адкуль ён збег у 1415, убачыўшы рэальную пагрозу свайму пантыфікату, а можа быць, і жыццю. Хоць ён чакаў, што яго знікненне разладзіць працу сабора, удзельнікаў якога ён заклікаў далучыцца да яго пад абаронай Фрыдрыха IV Аўстрыйскага, сабор працягваў працу ў Канстанцы. Калі Ян XXIII паспрабаваў дасягнуць земляў, дзе кіраваў Іаан Бургундскі, Фрыдрых перадаў яго ў рукі Жыгімонта і сабора, і Людвіг III пасадзіў яго ў турмуLightbown, 1980, pp. 5-6..
Тым часам 29 мая 1415 года сабор зрынуў Яна і 11 лістапада 1417 абраў Папам Марціна V. У лютым 1419 года Марцін прыехаў у ФларэнцыюStrocchia, 1992, p. 137; Lightbown, 1980, p. 5., і ў тым жа годзе Коса быў выкуплены Фларэнційскай рэспублікай (у 1417 Людвіг III адмовіўся ад вернасці Жыгімонту) пры садзейнічанні Джавані дзі Бічы дэ МедычыMcHam, 1989, p. 153.. Верагодна, яго выкуп быў узнагародай за дапамогу Фларэнцыі ў мінулым ці ж сродкам ціску на Марціна V, які да таго часу яшчэ знаходзіўся ў Фларэнцыі (у Рым ён прыбыў у верасні 1420), а можа быць, спалучаў абедзве прычыныMcHam, 1989, p. 154.. Коса дапамагаў Фларэнцыі пры заваяванні Пізы ў 1405 годзе, быўшы легатам у Балонні, а ў бытнасць Папам вызначыў банк Медычы ў якасці асноўнага сховішча папскай казныStrocchia, 1992, p. 136..
У Фларэнцыі 14 чэрвеня 1419 Коса прызнаў вяршэнства Марціна V і 26 чэрвеня атрымаў кардынальскую шапку, але 22 снежня таго ж года сканаўCaplow, 1977, pp. 99-100.. Нягледзячы на атрыманы тытул кардынала-біскупа Тускуланскага, Коса называў сябе «кардыналам Фларэнційскім»Strocchia, 1992, p. 137..
Пахаванні Цела Косы было перанесена ў баптыстэрый і, як прадпісвалася зборнікам рытуальных усталяванняў Ordo Romanus, праз дзевяць дзён пахавана пры ўдзеле фларэнційскай знаці і папскай курыіCaplow, 1977, p. 100.. Падчас пахавальных рытуалаў, якія праходзілі выключна ўнутры Дуома і баптыстэрыя, на галаве памерлага ляжала белая мітра, а ў нагах ляжала кардынальская шапкаMcHam, 1989, pp. 154-5; Strocchia, 1992, p. 138; Lightbown, 1980, p. 44.. Першыя тры дні цырымоній былі прысвечаны адпаведна служэнню Косы ў сане кардынала і Папы, яго ролі сябра Фларэнцыі і яго прыватнага жыццяStrocchia, 1992, p. 139.. Ён быў пахаваны ў часовым пахаванні да таго, як была скончана яго грабніцаLightbown, 1980, p. 14..
Заказ на працы thumb|upright|Джавані дзі Бічы дэ Медычы, адзін з душапрыказчыкаў Косы Дагавор пра стварэнне надмагільнага помніка Косы быў складзены праз прыкладна дзесяць дзён пасля яго смерці. Апошняя воля нябожчыка, якую ён выказаў у сваім завяшчанні на божай пасцелі 22 снежня 1419, уключала некаторыя прадыктаваныя фларэнційскім этыкетам распараджэння, дабрачынныя і царкоўныя ахвяраванні, але вялікая частка маёмасці адышла да яго пляменнікаў Мікеле і ДжаваніLightbown, 1980, pp. 8-9.. Пры падзеле спадчыны яго пляменнікі мелі перавагу; пакуль вяліся працы над грабніцай Косы, правы на яго маёмасць аспрэчваліся крэдытораміLightbown, 1980, pp. 14-15..
Коса прызначыў выканаўцамі сваёй волі чатырох уплывовых фларэнційцаў: Барталамеа дзі Тальда Валоры, Нікола да Уцана, Джавані дзі Бічы дэ Медычы і В'еры ГуаданьіJanson, 1963, p. 59., упаўнаважыўшы любых двух душапрыказчыкаў з іх ліку дзейнічаць ад імя ўсіх чатырох, што, відаць, і было выканана Валоры і МедычыLightbown, 1980, pp. 20-21.. Валоры памёр 2 верасня 1427 года; да гэтага часу Гуаданьі ўжо таксама сканаў, а Уцана даўно страціў цікавасць да прац, пакінуўшы іх выкананне Джавані — ці, верагодней, Козіма МедычыLightbown, 1980, p. 22..
Душапрыказчыкі Косы абвясцілі, што той жадаў быць пахаваным у баптыстэрыі, але быў занадта сціплым, каб паказаць гэта ў сваім завяшчанніMcHam, 1989, pp. 155-6.. Даследчыкі давяраюць гэтаму сведчанню, лічачы Косу «тактоўным тактыкам», хоць гісторык Хорст Джэнсан выказаў здагадку, што тыя абралі баптыстэрый як месца пахавання насуперак волі нябожчыкаJanson, 1963, p. 61.. thumb|left|upright|Коса адпісаў баптыстэрыю рэліквію, якая лічылася ўказальным пальцам Яна Хрысціцеля (на іл.) Запісы ў дакументах паведамляюць, што 9 студзеня 1421 года Пала Строцы ад імя цэха гандляроў тканінамі Артэ дзі Калімала (Arte di Calimala), адказнага за стан баптыстэрыя, пагадзіўся на пабудову невялікага непрыкметнага (breve et honestissima) надмагілля, але не даў дазволу на стварэнне капэлы, у якой жадаў быць пахаваным Коса; сучасная навука прыпісвае адмову Строцы таму, што пахаванне ў баптыстэрыі было вялікім гонарам, якой Коса, магчыма, не заслугоўваўJanson, 1963, p. 59; Caplow, 1977, p. 103.. Іншых прысвечаных грабніцы запісаў цэха не захавалася, паколькі большасць дакументаў 1420-х згубленаLightbown, 1980, p. 16., хоць захаваліся нататкі сенатара Карла Строцы, які чытаў гэтыя дакументыLightbown, 1980, p. 20..
Згода Артэ дзі Калімала на будаўніцтва грабніцы традыцыйна тлумачыцца тым, што Коса ў свой час перадаў баптыстэрыю правы ўказальны палец Яна Хрысціцеля і 200 флорынаў на стварэнне належнага рэлікварыяCaplow, 1977, pp. 101—102; Strocchia, 1992, p. 138.. Лічылася, што гэтым пальцам Ян паказаў на Хрыста, сказаўшы: «Ecce Agnus Dei» (). Доўгая і складаная гісторыя рэліквіі стварала вакол яе дадатковы арэол легенды: канстанцінопальскі патрыярх Філафей паднёс яе ў 1363 годзе ў дарунак Папе Урбану V, той перадаў яе сваім пераемнікам Рыгору XI і Урбану VI; апошні пазбавіўся яе падчас аблогі Начэра-Інфер'ёрэ, а Ян XXIII купіў яе за 800 флорынаў і насіў пры сабе, пакуль не схаваў у кляштары Санта-Марыя-дэльі-АнджэліLightbown, 1980, pp. 9-10..
Узвядзенне грабніцы thumb|Надмагільны манумент гарманічна ўпісаны ў інтэр'ер фларэнційскага баптыстэрыя Храналогія апошняга этапу збудавання грабніцы сапраўды не вядомая, але сёе-тое можна ўстанавіць па розных крыніцах. Мяркуючы па выпадковай нататцы фларэнційскага натарыуса, у 1424 годзе (па фларэнційскаму календару) была збудавана частка грабніцыLightbown, 1980, p. 19.. Кадастр Мікелоца за ліпень 1427 паказвае, што Мікелоца быў партнёрам Данатэла ўжо каля двух гадоў (due anni o incircha) і што выдаткавана ўжо тры чвэрці бюджэту ў 800 флорынаўCaplow, 1977, pp. 105—108; Grassi, 1964, p. 69.. Растлумачыць неадпаведнасць дат можна ці недакладнасцю запісаў Мікелоца, ці тым, што Данатэла пачаў працы яшчэ да партнёрства з Мікелоца, ці тым, што 1424 год у фларэнційскім календары адпавядае 1425 года ў сучаснымJanson, 1964, pp. 59-62..
2 лютага 1425 года Барталамеа Валоры і Козіма дэ Медычы запыталі 400 з 800 флорынаў, аддадзеных раней у задатак цэху Артэ дзі Калімала, мабыць, як кошт ужо праведзенай працыCaplow, 1977, p. 104.. Гэты задатак быў страхоўкай на выпадак, калі б заказчыкі пакінулі грабніцу незавершанай і цэх быў бы вымушаны аплачваць яе дабудоўку, паколькі быў абавязаны Яну XXIII рэлікварыямLightbown, 1980, p. 21.. Гэты запыт — найбольш відавочнае пацверджанне ўдзелу Козіма ва ўзвядзенні грабніцы. Нягледзячы на гэта, сцвярджэнне Джорджа Вазары ў «Жыццеапісаннях», што Козіма быў адказным кіраўніком прац, аспрэчвалася некаторымі даследчыкаміVasari, Vite, рэд. Milanesi, ii, 1878, p. 399. Цытуецца па: Caplow, 1977, p. 106; McHam, 1989, p. 156; Lightbown, 1980, p. 18..
Верагодна, саркафаг быў устаноўлены 2 мая 1426 года ці незадоўга да таго, паколькі ў гэты дзень Артэ дзі Калімала заключыла дагавор з дзвюма капеланамі аб правядзенні штодзённай службы аб выратаванні душы Косы. Запісы майстэрні пры Дуома сведчаць, што 28 студзеня 1427 Валоры набыў чатыры блока белага мармуру для надмагілляJanson, 1963, p. 59; Caplow, 1977, pp. 104—105..
Дакладная дата заканчэння прац невядомая, але яны былі завершаны не пазней 1431 года — сёлета памёр Папа Марцін V, пра якого дакладна вядома, што ён наведваў гатовую грабніцу; іншыя даныя дазваляюць адсунуць гэту мяжу яшчэ на некалькі гадоў ранейCaplow, 1977, pp. 116—119; McHam, 1989, p. 157; Strocchia, 1992, p. 134.. Найбольш дакладны з такіх фактаў — той, што ў верасні 1428 Якопа дэла Кверча, вярнуўшыся ў Балонню, стварыў надмагільны помнік з фігурамі дабрадзейнасцей, якія прайграваюць дробнымі дэталямі сваіх сясцёр з грабніцы КосыJanson, 1963, p. 63..
У працы Вазары згадваецца, што грабніца абыйшлася даражэй першапачатковага бюджэту — у 1000 флорынаў, хоць няясна, хто пакрыў нястачуCaplow, 1977, p. 116; Lightbown, 1980, p. 23. Гэта сцвярджэнне таксама прысутнічае ў: Del Migliore, 1684, Firenze citta nobilissima.. Нягледзячы на тое, што аўтар гэтага сцвярджэння невядомы, яно прымаецца на веру сучаснай навукай, паколькі кошт адных толькі скульптур павінен быў складаць 500 флорынаўJanson, 1963, p. 62.; аднак усё ж да гэтага сведчання варта падыходзіць з асцярожнасцюLightbown, 1980, p. 23..
Вонкавы выгляд thumb|Блізкая па часе стварэння (1423 г.) грабніца дожа Венецыі Тамаза Мачэніга; магчыма цікавае супастаўленне, гл. тэкст