Ко́рдаўскі халіфат (да 929 года — эмірат) — сярэднявечная ісламская дзяржава на тэрыторыі сучасных Іспаніі і Партугаліі (929—1031). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра. У 929 годзе Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) прыняў тытул халіфа. Сталіцай халіфата была Кордава. Пасля 1031 года халіфат раскалоўся на шэраг эміратаў, значным з якіх быў Гранадскі эмірат, дзе мусульманскае валадарства доўжылася аж да 1492 года.
Гісторыя Пасля смерці эміра Абдалаха ў Кордаве, яго пераемнікам стаў двадцацітрохгадовы ўнук Абдулаха Абд ар-Рахман III. Новы эмір атрымлівае краіну, якая раздзіраецца шматлікімі ўнутранымі канфліктамі. А тым часам у Кордаве выйшлі з падпарадкавання Сарагоса, Таледа, Бадахос, а таксама амаль увесь усход і большая частка паўднёвага раёна эмірата. Знешнасцю Абд ар-Рахман III вельмі адрозніваўся ад арабаў — у яго сінія вочы, светлая скура і бялявыя рудаватыя валасы, якія ён фарбуе ў чорны колер, каб не бянтэжыць падданых. Эмір Абд ар-Рахман арганізоўвае вялікую армію для заваявання Істыдзіі і Салабрэкі, хоць і не атакуе Бабастра, ізноў заняты хрысціянамі.
Халіфы Кордавы (929—1031) Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа аль-Хакам II (ал-Мустансір білах Абу-л-Газі Хакам ібн Абд ар-Рахман) нар.914, (961—976) Хішам II (ал-Муаяд білах Абу-л-Валід Хішам ібн Хакам) нар.965, (976—1009, 1010—1013) Мухамад II (ал-Махдзі Абу-л-Валід Мухамад ібн Хішам) (1009 і 1010) Сулейман (ал-Мустаін Абу Айуб Сулайман ібн Хакам) (1009—1010 і 1013—1016) Алі ан-Насір (1016—1018) Абд ар-Рахман IV (ал-Муртада Абд ар-Рахман ібн Мухамад) (1018) аль-Касім аль-Мамун (1018—1021 і 1022—1023) Ях'я аль-Муталі (1021—1022 і 1025—1027) Абд ар-Рахман V (ал-Мустазхір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хішам) (1023—1024) Мухамад III (ал-Мустакфі Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (1024—1025) Хішам III (ал-Мутад Абу Бакр Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.975, (1027—1031)
Гл. таксама
Тайфа — сістэма феадальнай раздробненасці позняга Кордаўскага халіфата
Літаратура
Спасылкі Кордовский халифат на сайте «Руниверс»
Катэгорыя:Гісторыя ісламу Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Халіфат